Свет1010

У Беларусь прыляцеў прэзідэнт Экватарыяльнай Гвінеі — рэкардсмен па ўтрыманні ўлады ў сучасным свеце

Пра прыбыццё ў Мінск кіраўніка невялікай афрыканскай краіны Тэадора Абіянга Нгема Мбасога паведаміла прэс-служба Лукашэнкі.

Тэадора Абіянг Нгема Мбасога — у цэнтры. Фота: Muhammed Abdullah Kurtar / Anadolu Agency via Getty Images

Паводле паведамлення прэс-службы Лукашэнкі, падчас візіту чакаюцца афіцыйныя перамовы, наведванне прадпрыемстваў.

Натуральна, не абыдзецца і без сустрэчы з Лукашэнкам, па выніках чаго плануецца падпісанне пакета двухбаковых дакументаў «па шырокім спектры напрамкаў — ад эканомікі да гуманітарнай сферы». 

Тэадора Абіянгу Нгема Мбасога — 81 год. Ён быў кадравым вайскоўцам, камандуючым Нацыянальнай гвардыяй. У жніўні 1979 года ажыццявіў вайсковы пераварот і зрынуў пажыццёвага прэзідэнта краіны, свайго роднага дзядзьку — Франсіска Масіяса Нгема. Потым дзядзьку прысудзілі смяротнае пакаранне і ў той жа дзень расстралялі.

На гэты момант Тэадора Абіянг Нгема Мбасога кіруе Экватарыяльнай Гвінеяй ужо 44 гады, і гэта бясспрэчны рэкорд сярод сучасных лідараў краін свету, якія не з'яўляюцца, прынамсі фармальна, спадчыннымі манархамі.

Другі ў гэтым спісе, 90-гадовы прэзідэнт Камеруна Поль Бія, заняў пасаду прэзідэнта 6 лістапада 1982 года, то-бок яго прэзідэнцкі стаж — «усяго» толькі 41 год. 

Лукашэнка ў гэтым неганаровым спісе, дарэчы, цяпер на шостым месцы. Яго, апрача Нгема Мгасога і Бія, апярэджваюць толькі прэзідэнт Уганды Яверы Мусявені (ва ўладзе з 1986 года), прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон (на чале краіны з 1992, спачатку як старшыня Вярхоўнага Савета) і прэзідэнт Эрытрэі Ісаяс Афеверкі (на чале краіны з 1993-га).

Яшчэ два тыдні таму апярэджваў Лукашэнку і прэм'ер-міністр Камбоджы Хун Сен, які прыйшоў да ўлады ў 1985 годзе, але 22 жніўня ён сышоў у адстаўку, паклапаціўшыся пра перадачу ўлады роднаму сыну, генералу Хун Манету, а да таго ж для падстрахоўкі захаваўшы за сабой пасаду старшыні Каралеўскай рады.

Такую самую перадачу ўлады ў межах сямейнага клана яўна збіраецца неўзабаве правесці і прэзідэнт Экватарыяльнай Гвінеі, якога ўжо падціскаюць гады, а з імі падводзіць і здароўе.

Магчыма, са здароўем неяк была звязаная і папярэдняя адмена ўжо амаль што дамоўленага візіту Тэадора Абіянг Нгема Мбасога ў чэрвені гэтага года — кажуць, што ў яго анкалагічнае захворванне. Ва ўсякім разе, візіт з ужо дакладна анансаванай датай быў адменены літаральна ў дзень меркаванага прыбыцця, і афіцыйна гэта ніяк не тлумачылася, прынамсі ў Беларусі.

Тэадора Абіянг Нгема Мбасога часта прызначае на найвышэйшыя дзяржаўныя пасады сваіх сваякоў. Тэадора Нгема Абіянг Мангу, сын прэзідэнта ад першага шлюбу, у розны час працаваў міністрам лесу, рыбнай гаспадаркі і навакольнага асяроддзя (2001—2003), міністрам інфраструктуры і лесу (2003—2004), а з 2004 года ўзначальвае Міністэрства сельскай гаспадаркі і лесу.

Габрыэль Мбега Абіянг Ліма, сын прэзідэнта ад другога шлюбу, быў дзяржаўным сакратаром па здабыўной прамысловасці і вуглевадародах (2001—2004), затым быў прызначаны намеснікам міністра горназдабыўной прамысловасці і энергетыкі. Антоніа Мба Нгема, малодшы брат прэзідэнта, працаваў генеральным дырэктарам паліцыі.

І такіх сваякоў яшчэ з дзясятак.

Што да самой гэтай краіны, то ва ўсяго паўтарамільённай Экватарыяльнай Гвінеі ёсць багатыя нафтавыя радовішчы, якія разам з замежнымі інвестыцыямі дапамаглі зрабіць краіну адной з самых заможных дзяржаў Афрыкі. Пачынаючы з 1990-х гадоў гэта краіна стала буйным экспарцёрам нафты, за кошт чаго ВУП на душу насельніцтва падняўся на першую пазіцыю ў кантынентальнай Афрыцы.

Праўда, наўрад ці з гэтага маюць асабліва вялікую карысць простыя жыхары краіны, не набліжаныя да ўладных колаў — па афіцыйным індэксе чалавечага развіцця Экватарыяльная Гвінея знаходзіцца толькі на 145-м месцы ў свеце.

Каментары10

  • Алек. Рк
    06.09.2023
    Досвидания дзяліцца будуць як можна у́трымаць уладу сінімі І чорнымі пальцамі
  • Трансвесціт
    06.09.2023
    А калі яны цалавацца будуць з Сонцападобным як зь Ельцыным? Цікава, яны прама Дажжынках зробяць сумеснае сэлфі і прайд-парад? ;)
  • страшный сон и для восточной Европы
    06.09.2023
    Тэадора Абіянг Нгема Мбасога кіруе Экватарыяльнай Гвінеяй ужо 44 гады,

    приехал передавать "опыт"....
    А так прочитав статью приходишь в ужас, во что превращается наш "шарик" СБОРИЩЕ ДИКТАТОРОВ ( с абсолютной властью) и раздел уже мира на "княжества" с частной собственностью НА ГОСУДАРСТВА. Жахи.....

«Гэта, магчыма, найлепшае, што можа з імі здарыцца». Трамп пракаментаваў крах расійскай палітыкі ў Сірыі4

«Гэта, магчыма, найлепшае, што можа з імі здарыцца». Трамп пракаментаваў крах расійскай палітыкі ў Сірыі

Усе навіны →
Усе навіны

«Арэшнік» для Беларусі. Куды Лукашэнка ўцягвае краіну7

Беларус-дальнабойшчык знайшоў у сваім рэфрыжаратары двух нелегальных мігрантаў1

Канапацкая падзякавала камуністам за дапамогу, але сама застаецца «нацдэмкай»7

«У нас іншыя прыярытэты цяпер». Расія можа не прыйсці на дапамогу Асаду6

Расійскі віцэ-прэм'ер расказаў, калі ўвядуць агульную валюту з Беларуссю1

Купля трактароў з Беларусі прынесла праблемы польскім фермерам2

Шайгу заявіў пра падрыхтоўку беларускіх экіпажаў комплексаў «Іскандэр»1

Міністр фінансаў Селіверстаў пра «Арэшнік» у Беларусі: Можа, Захад здыме санкцыі адразу10

Фрыдман: Эпоха ліберальнай дэмакратыі завяршаецца23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гэта, магчыма, найлепшае, што можа з імі здарыцца». Трамп пракаментаваў крах расійскай палітыкі ў Сірыі4

«Гэта, магчыма, найлепшае, што можа з імі здарыцца». Трамп пракаментаваў крах расійскай палітыкі ў Сірыі

Галоўнае
Усе навіны →