Грамадства33

«Як дойдзе да справы, тады і будзем вырашаць». Немцы пакуль не ведаюць, што рабіць з беларусамі без пашпартоў

Нямецкі ўрад крытычна ацаніў указ Аляксандра Лукашэнкі № 278 «Аб парадку выдачы дакументаў і здзяйснення дзеянняў», які прадугледжвае фактычную адмову Беларусі ад консульскага абслугоўвання суайчыннікаў, якія жывуць за мяжой. Але ў Берліне пакуль не ведаюць, што будуць рабіць з беларусамі, якія ад гэтага пацярпяць.

«Калі беларускі ўрад насамрэч пойдзе на такі крок, то гэта, натуральна, патрабуе асуджэння», — заявіў у сераду, 6 верасня, прэс-сакратар МЗС Германіі Себасцьян Фішэр, адказваючы на пытанне карэспандэнта Deutsche Welle.

Фішэр растлумачыў, што па міжнародным консульскім праве ў прынцыпе недапушчальна адмаўляць грамадзянам уласнай краіны за мяжой у консульскай падтрымцы, абароне і аказанні консульскіх паслуг.

У той жа час ва ўрадзе Германіі пакуль не вырашылі, што належыць рабіць у выпадку, калі ў нейкага грамадзяніна Беларусі, які жыве ў гэтай краіне, скончыцца тэрмін дзеяння пашпарта і ён, баючыся магчымых рэпрэсій, не рызыкне ехаць на радзіму, каб працягнуць дзеянне або атрымаць новы дакумент.

У кожным разе, адзначыў Фішэр, такія пытанні ў кампетэнцыі не МЗС, а ведамстваў, якія займаюцца статусам іншаземцаў у Германіі, то-бок МУС.

«Але на цяперашні момант мы наогул не можам адказаць на такое пытанне, — дадаў афіцыйны прадстаўнік федэральнага канцлера Штэфан Хебештрайт, — паколькі выкладзены вамі факт нам яшчэ не вядомы».

Як дойдзе да справы, растлумачыў чыноўнік, тады мы і будзем вырашаць, што рабіць, прычым гэта тычыцца не толькі Германіі, але і многіх іншых краін, дзе цяпер жывуць грамадзяне Беларусі.

Каментары3

  • Чаркашкварка
    06.09.2023
    А рашаць трэба так: дулю паказаць лукашэнкаускай бандзе, усе павiнны быць прызнаны уцякачамi i атрымаць мiжнародную дапамогу i абарону.
  • сёмы
    06.09.2023
    "Ненагінаемы" зласліва-помслівы псіхапат ажно са скуры вылузваецца, каб хоць якое новае паскудства прыдумаць.
  • Blutengel
    06.09.2023
    Выдаваць на асноўных мовах (нямецкай, французскай) даведку пара Беларусь. Да чаго прыводзіць калабарацыя, калі краіна, дзе ты нарадзіўся і вырас, чхаць хацела на твае праблемы, ім толькі цікава як з цябе садраць грошы на ўтрыманьня сваёй дупы ў Драздах. Такога Нямеччына ня бачыла навад калі вайну прайграла, кожны немец ведаў, што новае кіраўніцтва Bundesrepublik Deutschland Адэнаўэра абароніць кожнага немца, дзе б ён не знаходзіўся

Украінскі дэпутат на форуме «добрых рускіх»: Важна пераносіць вайну ў Беларусь8

Украінскі дэпутат на форуме «добрых рускіх»: Важна пераносіць вайну ў Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Пскоўскі мастак захацеў паваяваць з бел-чырвона-белым сцягам, але нашкодзіў сабе самому5

ЕС падтрымаў значнае павышэнне пошлін на кітайскія электрамабілі

У цэнтры Брэста паставілі незвычайны арт-аб'ект

Трэснуў будынак гімназіі ў Віцебску, вучняў перавялі ў іншыя школы

«Усе фігачылі па орках з усмешкай на твары. Мяне затрохсоцілі, і ўсмешкі зніклі»24

Прадзюсара Аляксандра Чахоўскага будуць завочна судзіць ужо другі раз

Вынеслі прысуды фігурантам справы аб падрыве самалёта на аэрадроме ў Мачулішчах — да 25 гадоў1

У Беларусі пачалі прадаваць корм «для сапраўдных квадробераў»3

Выйшаў на волю па памілаванні 74-гадовы палітвязень Барыс Кучынскі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінскі дэпутат на форуме «добрых рускіх»: Важна пераносіць вайну ў Беларусь8

Украінскі дэпутат на форуме «добрых рускіх»: Важна пераносіць вайну ў Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →