Затрыманага за каментары пра расіян грамадзяніна Туркменістана хочуць дэпартаваць
Пра затрыманне Мэйліса Матдурдыева стала вядома 2 верасня.
На відэа затрыманы кажа, што 10 гадоў жыве ў Беларусі, скончыў у нашай краіне медуніверсітэт, апошні час працуе барменам. Паводле хлопца, затрымалі яго за падпіскі на «экстрэмісцкія» каналы, а таксама абразлівыя каментары ў дачыненні да грамадзян РФ.
Паводле інфармацыі «Суды. Гомель», Мэйліса пазбавілі дазволу на жыхарства і прызначылі дэпартацыю, а таксама штраф 900 рублёў.
Каментары