Днём 30 жніўня 31-гадовы работнік сельгаспрадпрыемства прыбіраў кукурузу. Падчас працы паламаўся камбайн, пра што мужчына расказаў кіраўніку, як паведамляе Следчы камітэт.
Дырэктар прадпрыемства, як сцвярджаецца, даў загад — чакаць у полі галоўнага інжынера. Але камбайнер вырашыў ашчадзіць час і пачаў рамантаваць тэхніку самастойна. Падчас рамонтных работ яго насмерць прыціснула жняяркай.
Каментары