Аўто33

На заходняй мяжы пачалі абавязковую дэзынфекцыю машын

Першыя 15 дзён паслуга будзе бясплатнай, пазней увядуць плату.

Пра тое, што першыя станцыі дэзынфекцыі ў пунктах пропуску на беларускай мяжы пабудуюць да 1 верасня 2023 года, заяўлялася яшчэ ў маі мінулага года. Спачатку эксперымент апрабавалі на мяжы з Украінай. Цяпер жа станцыі з'явіліся на ўсіх пунктах пропуску на заходняй мяжы краіны. Сёння яны пачалі паўнавартасную працу, піша Onliner.by.

«Станцыі дэзынфекцыі пачынаюць працаваць 1 верасня 2023 года на ўсіх пунктах пропуску, — паведаміў Onlíner прадстаўнік ТАА «Белглобалгарант», якое займаецца рэалізацыяй праекта. — Апрацоўваць кузавы аўтамабіляў будуць прэпаратам, які знішчае большасць вірусаў. Прызначэнне — у першую чаргу ветэрынарнае, для зніжэння рызыкі ўвозу на тэрыторыю краіны ўзбуджальнікаў небяспечных інфекцый. Станцыі ўжо працуюць у штатным рэжыме».

Вядома, што першыя 15 дзён паслуга будзе бясплатнай, пазней увядуць плату.

Для аплаты трэба будзе купіць кантрамарку. Раней яе прадавалі толькі ў аддзяленнях банкаў і страхавых кампаній у пунктах пропуску, пазней у праграму (каб выключыць чэргі) увялі сістэму тэрміналаў самаабслугоўвання, у якіх кіроўца атрымае электронную кантрольную марку з QR-кодам, яна і паказваецца памежніку.

Каментары3

  • Эл
    01.09.2023
    Супербизнес у Тетерина, 100% оплата, ноль ответственности.
    Хоть водой обрызгивай.
    Что значит быть у кормушки.
  • А там X прамянёў яшчэ часам няма??
    01.09.2023
    З усходу завесці заразу не могуць????
  • Янка
    01.09.2023
    Апрацоўваць кузавы аўтамабіляў будуць прэпаратам, які знішчае большасць вірусаў

    Які толькі ілжэнавуковы абсурд
    не даводзіцца выдумляць, каб неяк абгрунтаваць карупцыйнае спагнанне
    грошаў адміністрацыйна створаным манапалістам з ліку гаманцоў рэжыма.
    Большасць вірусаў у адкрытай паветры па-за межаў істотных фрагментаў
    біялагічных субстанцый хутка гіне, а тыя рэдкія, што выпадкова выжываюць
    - не нясуць практычнай небяспекі праз нязначныя канцэнтрацыі. Нават
    супраць віруса АЧС апрацоўваюць толькі тый транспарт, які перавозіў
    свіней, бо пасля гэтага ў ім заўсёды застаюцца досыць вялікія фрагменты
    біялагічных вылучэнняў.

На катку на Нямізе ў Мінску памёр чалавек2

На катку на Нямізе ў Мінску памёр чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Манашкі Свята-Елісавецінскага манастыра дабраліся да Швейцарыі12

Аляксей Лявончык пра фільм на АНТ: Нашу базу ніхто не ўзломваў6

Тэрарыст у Магдэбургу — бежанец з Саудаўскай Аравіі, але зацяты вораг іслама і прыхільнік «Альтэрнатывы для Германіі»18

Гігін: Мы павінны любіць і абараняць свой герб, сцяг, гімн, Лукашэнку — тады нас будуць паважаць у свеце24

У Гродне п'яны кіроўца маршруткі вёз 13 пасажыраў

Украіна ўпершыню правяла атаку выключна з выкарыстаннем рабатызаваных сістэм

«Камунарка» выпусціла шакалад з начынкай з аліўе ФОТАФАКТ15

Яўген Буры з ABBA расказаў, колькі яго бізнэс-асацыяцыя атрымала ад Еўрасаюза і на што патраціла69

«І тут лінолеум заіскрыў». Касяк пры мантажы ацяплення знішчыў дзіцячы пакой2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На катку на Нямізе ў Мінску памёр чалавек2

На катку на Нямізе ў Мінску памёр чалавек

Галоўнае
Усе навіны →