Грамадства1515

У Гродне з'явіўся праезд Эміля Чэчкі. Там знаходзіцца генконсульства Польшчы

У Гродне зʼявіліся новыя элементы вулічна-дарожнай сеткі, паведамляе «Гродна Плюс». Паводле рашэння дэпутатаў гарсавета, новую назву атрымаў праезд у Гродне — Эміля Чэчкі.

У пачатку жніўня на сайце Гродзенскага гарвыканкама зʼявілася інфармацыя аб тым, што на грамадскае абмеркаванне выносіцца назва праезда ад вуліцы Будзёнага паміж дамамі 46 і 48 да вуліцы Ажэшкі паміж дамамі 47 і 49. Без дадатковых падрабязнасцей, піша s13.ru.

Гаворка йшла пра дарогу, якая ідзе праз двор будынка, у якім размешчана польскае консульства, з выхадам на вуліцу Будзёнага. Пры гэтым скразны праезд праз участак адсутнічае, на ўнутранай тэрыторыі будынка ўстаноўлены шлагбаумы.

Цяпер праезд носіць імя Чэчкі. Эміль Чэчка — польскі салдат, які ў снежні 2021 года папрасіў палітычнага прытулку ў Беларусі. Ён распавёў, што не згодны з палітыкай Польшчы ў міграцыйным крызісе, абвінаваціў Польшчу ў масавым забойстве мігрантаў. Чэчку ў сваіх мэтах актыўна выкарыстоўвала беларуская прапаганда.

У сакавіку 2022 года яго знайшлі павешаным у Мінску.

Выданне s13.ru дадае цікавы факт — цяпер Генконсульства Беларусі ў Беластоку размешчана па адрасе Skwer Wolnej Białorusi, 1. Такая інфармацыя размешчана на сайце Пасольства Беларусі ў Польшчы.

Каментары15

  • Тупик
    30.08.2023
    Тупик Эмиля...
  • Лёлік з-пад Лімасола
    30.08.2023
    Зайшлі нейкага небараку, які не адолеў жыццё ў грамадстве, і зрабілі яго лёс яшчэ больш няшчасным. А зараз малююць з яго героя [facepalm]
  • даведка
    30.08.2023
    Полный идиотизм людей с соседней улицы Тельмана, давать название в честь польского алкоголика-самоубийцы.

Арыштаваны спявак Дзядзя Ваня2

Арыштаваны спявак Дзядзя Ваня

Усе навіны →
Усе навіны

ЦВК зарэгістраваў ініцыятыўныя групы Канапацкай, Бобрыкава і Сыранкова, а Кавалёвай і Куляша — не31

«Пад домам сабраўся натоўп». Дзяўчына нечакана здала кватэру-«паўфабрыкат» у «Мінск-Свет» за лічаныя хвіліны11

Стала вядома, колькі будзе каштаваць беларускі электраровар2

Лукашэнка прапануе адправіць экс-дырэктара «Беларуськалія» паслом у краіну СНД, бо ён ведае рускую мову6

Паўднёвакарэйская разведка: Расія заплаціла за ваенную дапамогу КНДР 700 тысячамі тон рысу

Масква паказала амерыканца, які шпіёніў ва Украіне ў інтарэсах расійскай арміі3

Валярына Кустава пра былога мужа: Калі скласці афіцыйныя пералікі ад яго на дзіця, то атрымаецца каля $1 на дзень45

У пойму Заходняй Бярэзіны перасялілі больш за 30 тарпанаў. У іх будзе важная задача4

Лукашэнка прапанаваў расіянам картэльную змову па каліі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны спявак Дзядзя Ваня2

Арыштаваны спявак Дзядзя Ваня

Галоўнае
Усе навіны →