Палітвязень Дзяніс Іваноў выйшаў на волю 29 ліпеня, цалкам адбыўшы тэрмін, паведаміла «Вясна».
Ужо былы палітзняволены працуе ў галіне кіно. Ён акцёр, здымаўся ў серыяле «Вяртанне Мухтара», быў кастынг-дырэктарам стужкі.
Дзяніса асудзілі на два гады «хіміі» паводле арт. 368 Крымінальнага кодэкса, якія ён адбываў у ПУАТ № 9, працуючы грузчыкам на «БелТІЗ». Ужо падчас знаходжання ў ПУАТ Дзяніс ажаніўся.
Чытайце таксама:
Палітзняволены Ілья Патрушаў выйшаў на волю
У Мінску затрыманы былы палітвязень Андрэй Іванюшын, які нядаўна выйшаў на волю
Каментары