У Мінску пачаўся суд над Арцёмам Лябедзькам, сынам вядомага палітыка
У Мінску пачаўся суд над сынам палітыка Анатоля Лябедзькі — Арцёмам. Судовы працэс — адкрыты.
Мужчыну абвінавачваюць у фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці.
Яму пагражае ад трох да пяці гадоў зняволення.
Пра затрыманне 37-гадовага Арцёма Лябедзькі стала вядома ў канцы сакавіка. Яго змясцілі ў ЦІП на Акрэсціна на 15 сутак. Затым дадалі яшчэ 15 сутак, аднак на волю ён так і не выйшаў.
Судовы працэс — адкрыты.
Каментары