Беларуская рэчаіснасць. Дырэктара Гістарычнага архіва прызначылі пазаўчора, а сёння ўжо затрымалі сем чалавек
Сёння ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў Мінску супрацоўнікі КДБ затрымалі сама меней 7 чалавек, сярод якіх намеснік дырэктара па навуцы і загадчыкі аддзелаў.
Сёння ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў Мінску супрацоўнікі КДБ затрымалі сама меней 7 чалавек, сярод якіх намеснік дырэктара па навуцы і загадчыкі аддзелаў, паведамляе «Радыё Свабода».
Факт затрыманняў пацвердзілі і крыніцы «Нашай Нівы». Наколькі вядома, затрыманых пазней адпусцілі.
14 жніўня на пасаду дырэктара архіва прызначылі Міхаіла Глушакова, які працаваў да гэтага кансультантам аднаго з дэпартаментаў Міністэрства юстыцыі. Раней працяглы час служыў у КДБ.
Гэта не першая хваля рэпрэсій у НГАБ.
У перыяд, калі дырэктарам архіва (май 2022-га — студзень 2023-га) быў генерал-маёр Алег Воінаў, які цяпер займае пасаду дырэктара Дэпартамента архіваў і справаводства Міністэрства юстыцыі, з палітычных матываў з НГАБ звольнілі больш за 15 чалавек.
Каментары