Грамадства33

Ордэнам «За мужнасць» украінцы ўзнагародзілі яшчэ аднаго беларуса — Данііла Ляшука

Прэзідэнт Украіны падпісаў указ аб ганараванні ўкраінскіх вайскоўцаў дзяржаўнымі ўзнагародамі. Узнагароды атрымаюць некалькі дзясяткаў чалавек, у тым ліку пасмяротна. Мы ўжо паведамлялі пра ўзнагароджанне ордэнам «За мужнасць» ІІІ ступені беларуса Эдуарда Лобава, але сярод узнагароджаных, і таксама пасмяротна, ёсць яшчэ адзін беларус — Данііл Ляшук з пазыўным «Маджахед».

Як і Эдуард Лобаў, Ляшук узнагароджаны «за асабістую мужнасць, праяўленую ў абароне дзяржаўнага суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, самаадданае выкананне вайсковага абавязку».

Данііл Ляшук — грамадзянін Беларусі, родам з Берасця, ён прыехаў ва Украіну на пачатку расійскай агрэсіі ў 2014 годзе і ўступіў у новасфармаваны тады батальён «Тарнада». Праўда, рэпутацыя ў яго, як і ўвогуле ў гэтага падраздзялення, была не надта добрая.

У 2015 годзе Генеральная пракуратура Украіны вызначыла, што байцы «Тарнада» ў Луганскай вобласці выкрадалі людзей, гвалтавалі, забівалі, а таксама марадзёрствавалі. Роту расфармавалі, а 12 чалавек, у тым ліку і Ляшук, былі асуджаныя. У красавіку 2017-га беларус быў асуджаны да 10-ці гадоў турмы, але выйшаў на волю датэрмінова ў 2021-м.

У сакавіку 2022 года, пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі, Данііл Ляшук «Маджахед» зноў трапіў на фронт. Да сваёй гібелі ў сакавіку гэтага года пад Бахмутам баец паспеў атрымаць раненне, калі дастаўляў у сваё падраздзяленне захопленага ў палон расійскага вайскоўца.

Каментары3

  • Брат
    16.08.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Шерхан
    16.08.2023
    Вот только он считал себя чеченцем
  • Гордость Беларуси
    16.08.2023
    Да нашанива? Пишите больше о таких подвижниках. Медаль нашла героя, хорррррошая новость , спасибо , что напомнили.

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель

Усе навіны →
Усе навіны

У Лідскім раёне загарэўся цягнік2

«Могуць пайсці і знайсці іншага лоха!» Трамп перасцярог БРІКС ад спробаў увесці ўласную валюту14

Коля Лукашэнка расказаў, ці сядзіць ён у сацсетках17

«Лукашэнка ў Ісламабадзе». Найлепшыя твіты тыдня5

Перастрэлка адбылася ў раёне прэзідэнцкага палаца ў Дамаску6

«Вялікі абсалютна чалавек». Коля Лукашэнка расказаў, што для яго бацька і ў чым ягоная апазіцыйнасць70

Прэзідэнтка Грузіі абвясціла парламент нелегітымным і адмаўляецца ісці ў адстаўку13

Беларус Арцём запусціў у Польшчы збор на дапамогу сабе. Многія паверылі, а ён аказаўся махляром4

У мінскіх гандлёвых цэнтрах і кавярнях цяпер не будуць уключаць сусветныя навагоднія хіты. Затое даюць зарабіць праўладным артыстам13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель

Галоўнае
Усе навіны →