Эканоміка11

«Месца ў трохпакаёўцы, дзе пражывае 4-6 студэнтаў, здаю па 70 даляраў». Як рост даляра ўплывае на арэнду

Стаўкі на арэнду жытла традыцыйна прывязаны да даляра, адносна якога беларускі рубель апошні месяц вельмі не стабільны. Спыталі ў арэндадаўцаў і арандатараў, як рынак рэагуе на курсавыя ваганні.

 Мінск. Ілюстрацыйнае фота: «Наша Ніва»

Мінск

Чытачы з Мінска ўжо год здаюць аднапакаёўку-студыю на 38 «квадратаў» за 670 рублёў.

«Цану як адразу замацавалі ў рублях, так і не менялі, каб не шукаць іншых жыльцоў», — кажа чытачка. 

Іншыя суразмоўцы з Мінска здаюць еўрадвушку ў Новай Баравой за 370 даляраў у месяц. 

«Кватэра здаецца ўжо больш за год, арандатары — сябры знаёмых. Цана ад пачатку была не высокая, калі здавалі, курс даляра быў на піку, прыкладна, як і цяпер. Арандатары за ўвесь час пытанне цаны не падымалі, заўжды спраўна плацілі дамоўленыя $370. Мы са свайго боку адвязвацца ад стаўкі ў валюце не збіраемся, бо жывем за мяжой і рублі нас не вельмі цікавяць», — прызнаецца чытачка.

Таксама суразмоўца адзначае, што падымаць стаўкі па арэндзе не збіраецца, хоць і разумее, што пры жаданні можна здаваць гэтую кватэру крыху даражэй.

Новая Баравая. Ілюстрацыйнае фота: «Наша Ніва»

«Але гэта дадатковыя клопаты, плюс трэба разумець, што цяпер няма высокага попыту на кватэры, таму нават месяц прастою прынясе нам мінус 400 даляраў, бо трэба яшчэ і за камунальныя паслугі заплаціць. У выніку мы палічылі, што лепей стабільна здаваць па 370, чым шукаць некага, хто будзе плаціць 400 ці 450.

Тым больш, што нашыя арандатары нам падабаюцца і наколькі мы ведаем, з'язджаць бліжэйшым часам яны не плануюць», — кажа жанчына.

Гродна

Чытачка з Гродна, якая ўжо некалькі гадоў здае ложак-месцы студэнтам, адзначае, што цягам некалькіх гадоў стаўкі пакідае без зменаў.

«Месца ў трохпакаёўцы, дзе пражывае 4-6 студэнтаў, каштуе 70 даляраў у месяц. У агучаны кошт уключаны камунальныя паслугі», — кажа чытачка.

Жанчына кажа, што стаўкі зафіксаваныя ў далярах і змяняць гэта яна не збіраецца. Хоць пры кожным прасяданні рубля і чуе такія прапановы.

«Узнікае пытанне, па якім курсе будзем фіксаваць цану і што будзем рабіць, калі курс зноў стане меншым, як гэта неаднаразова было? Вынікае, што арандатары хочуць зафіксаваць, напрыклад па 3 рублі за даляр, але калі стане 2,8, то папросяць зніжку. Выглядае не надта», — дзеліцца жанчына. 

Таму трымае цану, зафіксаваную ў далярах ЗША.

Тым не менш, чытачка адзначае, што попыт на жытло ад студэнтаў патрохі скарачаецца. 

«Інтэрнатаў стала больш, а студэнтаў крыху менш. Але тым не менш, попыт ёсць і кватэры заселяцца і на такіх умовах». 

Гродна. Ілюстрацыйнае фота: «Наша Ніва»

Іншы чытач з Гродна, які здымае аднапакаёўку за 150 даляраў у месяц, кажа, што, нягледзячы на прасяданне рубля, гаспадары кватэры нядаўна заявілі, што хочуць падняць стаўку на 20 даляраў.

«Мяне гэта вельмі здзівіла, бо даляр і без таго моцна падаражэў і ў нашых грошах арэнда стала даражэйшай. Давялося тлумачыць гаспадару, што гэта нелагічны крок. Тым больш, што я, як і большасць беларусаў, зарплату маю ў рублях», — распавядае чытач.

Магілёў

Чытач з Магілёва здае двухпакаёўку на ўскрайку горада за 450 рублёў у месяц. Цана зафіксаваная ў рублях. Плошча кватэры пад 50 «квадратаў».

Мужчына пачаў здаваць кватэру яшчэ ў 2012 годзе, таму памятае, як пры канцы 2014 года моцна знізіліся стаўкі на арэнду.

Апошнія арандатары жывуць у ягонай кватэру ўжо не першы год

«Я не прывязваюся да курсу даляра. Людзі зарабляюць у асноўным у рублях, таму гэтыя ваганні ім і мне толькі лішні клопат і нервы. Дамаўляемся па цане ў рублях, потым раз у паўгода-год пры вялікай інфляцыі павялічваем стаўку», — кажа чытач.

Па ягоных словах, год таму яму плацілі 400 рублёў за арэнду, а два гады таму — 380. То-бок фактычна стаўка не паспявае ні за ростам курсу, ні за інфляцыяй. Тым не менш, фіксаваць цану ў далярах мужчына не збіраецца.

«Мне нявыгадна калі людзі з'язджаюць, я губляю час, пакуль шукаю новых. Да таго ж трэба прыбрацца, некалькі разоў з'ездзіць, каб паказаць кватэру. Гэта лішнія выдаткі», — тлумачыць мужчына.

Таксама мужчына адзначае, што, па ягоных назіраннях, за апошнія два гады, попыт на доўгатэрміновую арэнду кватэр у Магілёве знізіўся.

Чытайце таксама: 

Ці не стане Новая Баравая спальнікам і ці плануе яе забудоўшчык ісці ў рэгіёны?

Гродзенцы ад світанку выстройваюцца ў чэргі, каб набыць новыя кватэры ад дзяржзабудоўшчыка. У чым прычына?

У Брэсце здаецца кватэра за 1000 даляраў на месяц. Сапраўды настолькі шыкоўны варыянт?

Каментары1

  • Максим Дизайнер
    18.08.2023
    Барыга!

Мінскаму бізнэсмену Саўрыцкаму і ягонай сям'і пагражае па 12 гадоў за «распальванне варожасці»

Мінскаму бізнэсмену Саўрыцкаму і ягонай сям'і пагражае па 12 гадоў за «распальванне варожасці»

Усе навіны →
Усе навіны

У Мазырскім раёне сусед шуфлікам забіў пажылую пару і забраў 500 рублёў1

Калі стануць вядомыя вынікі прэзідэнцкіх выбараў у ЗША?3

Рэзка вырасла колькасць аўтобусаў і легкавікоў на польскай мяжы

Праз 70 гадоў насельніцтва Кітая можа скараціцца ўдвая. Як палітыка аднаго дзіцяці траўмавала мільёны жанчын10

Расія спрабавала зладзіць тэракты на авіярэйсах у Еўропе10

«Вырашылі прыдумаць нешта новае». У Гомелі бытавую хімію прадаюць на разліў з аўтаматаў2

Сэкс-скандал у Экватарыяльнай Гвінеі. Кіраўнік мясцовага ДФР пераспаў са сваячкамі амаль усіх топ-чыноўнікаў і запісваў гэта на відэа13

«Лі»: фільм пра фатографку часоў Другой сусветнай з Кейт Уінслет

«Давайце называць правільна». Праўладны палітолаг асудзіў «Молдавию» і «Белоруссию»13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінскаму бізнэсмену Саўрыцкаму і ягонай сям'і пагражае па 12 гадоў за «распальванне варожасці»

Мінскаму бізнэсмену Саўрыцкаму і ягонай сям'і пагражае па 12 гадоў за «распальванне варожасці»

Галоўнае
Усе навіны →