Усяго патроху11

На Свіслачы ў Мінску знайшлі незвычайную чарапаху. Але цешыцца з гэтага не выпадае

Нядаўна ў Мінску на Свіслачы знайшлі незвычайную жывёліну. Аказалася, што гэта чырванавухая чарапаха — інвазіўны для нашай фаўны від. Чаму ў тым, што такія чарапахі трапляюць у нашы вадаёмы, няма нічога добрага, піша «Дзікая прырода побач».

Фота: Wikimedia Commons

У дзікай прыродзе Беларусі, у асноўным на Палессі, жыве толькі адзін абарыгенны від чарапах — балотная чарапаха. Яна ўключаная ў Чырвоную кнігу Беларусі.

Што да чырванавухіх чарапах — то гэта амерыканскі від, раней іх прадавалі ў крамах і з рук. Людзі куплялі мілых маленькіх чарапашанят, бавіліся некаторы час, а потым, калі тыя вырасталі да памераў з талерку (да 20 см), пазбаўляліся ад іх, выпускаючы ў вадаёмы. Але так рабіць няможна!

Чырванавухая чарапаха — агрэсіўны канкурэнт нашай балотнай чарапахі. Пакуль невядома, як яна адаптуецца, але рызыкаваць няможна. На поўдні Еўропы праблема ўжо ёсць. З пацяпленнем клімату гэтай жывёліне могуць спадабацца і беларускія вадаёмы.

Краіны ЕС яшчэ ў 1997 годзе забаранілі ўвоз гэтага інвазіўнага віду на сваю тэрыторыю. У Беларусі забарона завозу і продажу чырванавухіх чарапах пачала дзейнічаць з 1 жніўня 2022 года.

Помніце, што экзатычных жывёл выпускаць на волю ў Беларусі няможна. Гэта таксама незаконна.

Каментары1

  • джоп
    15.08.2023
    няможна, няможна, няможна... А "нельга" нельга?

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці затрыманняў і ператрусаў на мінулым тыдні3

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці затрыманняў і ператрусаў на мінулым тыдні

Усе навіны →
Усе навіны

Чарговы хапун адбыўся ў Навагрудку6

З'явіліся сцены і брама — глядзіце, як змяніўся Навагрудскі замак16

У Малдове сёння праходзіць другі тур прэзідэнцкіх выбараў2

Трамп або Харыс: хто зробіць Амерыку і свет бяднейшымі?5

Ці сапраўды «пасыпаўся» ўкраінскі фронт на Данбасе?10

Ветраныя Дзяды: вось як выглядала сёння капліца Каліноўскага і магілы беларусаў у Вільні3

Мінскі ГУМ ужо ўпрыгожыў вітрыны да Новага года ФОТЫ2

Навукоўцы высветлілі, што людзі чытаюць Вікіпедыю абсалютна па-рознаму — усё залежыць ад узроўню адукацыі7

Балкунец заклікае зрываць выбарчыя плакаты. Але за гэта могуць саджаць35

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці затрыманняў і ператрусаў на мінулым тыдні3

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці затрыманняў і ператрусаў на мінулым тыдні

Галоўнае
Усе навіны →