Грамадства11

Жыхара Чашнікаў пакаралі арыштам за даўно забытыя падпіскі

Суддзя Чашніцкага раённага суда А. С. Смірнова прысудзіла былому прадпрымальніку, а цяпер беспрацоўнаму Уладзіміру Бакурыну 15 сутак арышту за падпіскі на так званыя «экстрэмісцкія» суполкі ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте» і лайкі на іх матэрыялы, паведамляе «Віцебская вясна».

Мужчыну судзілі 25 ліпеня паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП Беларусі (распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць).

Маніторылі старонкі Уладзіміра Бакурына ў сацыяльных сетках мясцовыя міліцыянты з Чашніцкага РАУС.

На судзе мужчына тлумачыў, што быў падпісаны на суполкі, прызнаныя цяпер уладамі «экстрэмісцкімі», яшчэ задоўга да іх прызнання такімі. Пры гэтым ён зазначыў, што згубіў паролі да сваёй старонкі ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте» і ўжо больш за паўтара года ёй не карыстаўся.

Аргументы чалавека, што ён не ведаў пра тое, што гэтыя групы былі ўнесеныя ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, суд не прыняў да ўвагі. Маўляў, так званы «спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў» знаходзіцца ў свабодным доступе і кожны ахвотны можа з ім азнаёміцца. Яшчэ суддзя Смірнова звярнула ўвагу на тое, што мужчына не выдаліў гэтыя падпіскі ці ўвогуле старонку, таму ён вінаваты.

У выніку Чашніцкі суд арыштаваў Уладзіміра Бакурына на 15 сутак і канфіскаваў «прадмет адміністрацыйнага правапарушэння». 

Каментары1

  • Калматы Вожык
    08.08.2023
    «Віцень нача княжыці над Літвою ізмыслі сабе герб і ўсяму княству Літоўскаму пячаць: рыцэр збройны на кане з мячэм, ежэ ныне нарычут Пагоня»

    Шчас, Віцень, і да цябе калхознікі дабяруцца, хоць і мінула 700 гадоў!

Дзяніс Мельянцоў і яго рэалпалітык: ён сапраўды памяняў погляды ці проста раней маскіраваўся?47

Грамадстваабмяркоўвайце!47

Дзяніс Мельянцоў і яго рэалпалітык: ён сапраўды памяняў погляды ці проста раней маскіраваўся?

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчыну, якая вучылася ў Варшаўскім універсітэце і доўгі час жыла ў Польшчы, арыштавалі за дапамогу палітвязням4

Ва Украіне зафіксавалі моцнае забруджанне ракі, якая цячэ з Расіі1

Пасля страты самалёта F-16 Зяленскі звольніў камандуючага Паветранымі сіламі4

Са дна Сожа ў Гомелі паднялі вялікі рагаты чэрап. Кажуць, што гэта старажытны бізон2

У Кобрынскім раёне на рабочага абрынуліся бетонныя пліты

Польшча збіраецца пастрожыць умовы выдачы дазволаў на працу іншаземцаў1

Рускамірнага актывіста Арцёма Агафонава выпусцілі на волю

Навукоўцы з Акадэміі навук заклікалі беларусаў ісці проста да іх, калі недзе вывудзяць адну рыбіну6

У Варшаве прадаюць мікракватэру з агульнай плошчай 10 «квадратаў». Кошт уражвае7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзяніс Мельянцоў і яго рэалпалітык: ён сапраўды памяняў погляды ці проста раней маскіраваўся?47

Грамадстваабмяркоўвайце!47

Дзяніс Мельянцоў і яго рэалпалітык: ён сапраўды памяняў погляды ці проста раней маскіраваўся?

Галоўнае
Усе навіны →