Грамадства11

Прэм'ер Літвы заявіла пра механізм закрыцця мяжы з Беларуссю

Інгрыда Шыманіце ў інтэрв'ю BNS распавяла ў агульных рысах пра механізм закрыцця мяжы з Беларуссю, узгоднены з Латвіяй і Польшчай. Аднак яна адмовілася назваць сітуацыі, у якіх могуць быць прыняты рашэнні. Кансультацыі з нагоды закрыцця межаў не абавязкова будуць публічнымі.

Інгрыда Шыманіце і Святлана Ціханоўская. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

«Мы можам сядзець і разважаць пра кучу здарэнняў, якая ў прынцыпе бясконцая. Інцыдэнтаў, якія тэарэтычна можна прыдумаць, бясконцае мноства, таму я не хачу пра іх казаць, бо гэта будзе выглядаць як ацэнка нейкіх рэальных пагроз. На міжведамасным узроўні дамовіліся, што будзе ўзгадняцца пэўная ацэнка канкрэтных сітуацый, калі мы будзем спрабаваць разам так ці інакш рэагаваць. Гэта не абавязкова будзе публічна, але калі трэба будзе прыняць рашэнні, то яны абавязкова будуць прынятыя, і яны будуць публічнымі, і яны будуць растлумачаныя», — цытуе Шыманіце Reform.by.

Каментуючы меркаванае закрыццё двух пунктаў пропуску з Беларуссю («Шумскас» («Лоша»), «Цвярачус» («Відзы»)) Шыманіце адзначыла, што ў сённяшняй геапалітычнай сітуацыі такая прапускная інфраструктура залішняя.

«Вельмі проста зразумець, што ўрад ужо вельмі даўно не рэкамендуе ехаць у Беларусь. Нягледзячы на гэта, ёсць пэўная колькасць людзей, якія не прытрымліваюцца гэтай рэкамендацыі або маюць для гэтага асаблівыя прычыны, і гэтая інфраструктура цяпер, на наш погляд, проста залішняя для геапалітычнай ацэнкі. Пасля закрыцця пунктаў праца будзе проста засяроджаная ў тых пунктах, праз якія праходзіць частка камерцыйнага трафіку», — дадала яна.

Прэм'ер-міністр не стала адказваць на тое, як будуць выкарыстаныя сілы памежнікаў і мытнікаў, якія вызваляцца ў выніку закрыцця пунктаў. Паводле яе, гэта знаходзіцца ў кампэтэнцыі кіраўніцтва памежнай службы.

Яна таксама падкрэсліла, што прысутнасць ПВК «Вагнер» у Беларусі не дазваляе літоўскім службам расслабляцца і змушае прыцягваць больш рэсурсаў, чым у звычайнай сітуацыі.

Каментары1

  • Freddy
    08.08.2023
    а с расией у вас есть планы границу закрыть? или боитесь? 

Новы перформанс Кузьміча ў Парыжы: намаляваў вялікі палавы орган ВІДЭА21

Новы перформанс Кузьміча ў Парыжы: намаляваў вялікі палавы орган ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

«Тры месяцы харчаваўся жабамі». На Херсоншчыне УСУ ўзялі ў палон расійскага марпеха з дапамогай дрона «Баба Яга»1

З аўкцыёну амаль за мільён даляраў прадаюць калісьці знакаміты завод

Ізраільскі бізнэсмен пайшоў на кантакты з іранскай разведкай дзеля беларускай жонкі4

Ярмошына лічыць, што дату выбараў трэба вызначыць па-сталінску3

Зяленскі расказаў пра «план перамогі», які пакажа Байдэну

Навукоўцы выявілі новую групу крыві

Для працы з дзецьмі прадзюсарскі цэнтр нявесткі Лукашэнкі прыдумаў беларускіх трансформераў4

Жыхара Кіраўска другі раз за год судзяць па палітычным артыкуле. Раней казалі, што ён «хацеў сарваць выбары»1

У Вялікабрытаніі правялі першую ў свеце аперацыю на зламанай назе насарога

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новы перформанс Кузьміча ў Парыжы: намаляваў вялікі палавы орган ВІДЭА21

Новы перформанс Кузьміча ў Парыжы: намаляваў вялікі палавы орган ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →