Фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova абвясціў прыём заявак на правядзенне імпрэзаў. Мерапрыемствы сёлетняга фэсту пройдуць у верасні і кастрычніку ў Батумі, Варшаве, Вільні, Беластоку, а таксама анлайн.
Тэма фестывалю — пошукі будучыні і актуальныя выклікі для беларускай культуры, піша bellit.info. Да ўдзелу запрашаюцца аўтары, інтэлектуалы, рэдактары, выдаўцы, музыкі, дызайнеры.
Форма заяўкі на ўдзел — тут (неабходна папярэдняя рэгістрацыя на сайце). Дэдлайн — 21 жніўня ўключна.
Кантакт: [email protected].
Каментары
Летась павыганялі ўкраінцаў дзеля запрошаных расейцаў, а ў гэтым годзе вырашылі ачмурыць грузінаў 31 верасьня 😱😱😱