Свет33

Пасольства Польшчы перадало МЗС Беларусі доказы парушэння паветранай прасторы беларускімі верталётамі

У заяве польскага знешнепалітычнага ведамства гаворыцца, што перададзеныя доказы абвяргаюць пазіцыю беларускага боку, «выкладзеную ў афіцыйных паведамленнях» МЗС і Міністэрства абароны.

«Мы заклікаем беларускі бок тэрмінова растлумачыць гэты інцыдэнт, скарэктаваць сваю пазіцыю па гэтым пытанні і спыніць усе правакацыі ўздоўж польска-беларускай мяжы», — адзначаецца ў заяве дыппрадстаўніцтва.

1 жніўня ўвечары стала вядома пра парушэнне польскай паветранай прасторы з боку Беларусі двума верталётамі.

Спачатку афіцыйная Варшава адмаўляла факт парушэння паветранай прасторы, але пазней патлумачыла, што перасячэнне мяжы адбылося ў раёне горада Белавежа на вельмі нізкай вышыні, і гэта ўскладніла выяўленне верталётаў радыёлакацыйнымі сістэмамі.

У адказ на інцыдэнт міністр нацыянальнай абароны Польшчы Мар'юш Блашчак аддаў загад аб павелічэнні колькасці вайскоўцаў на мяжы і разгортванні дадатковых сіл і сродкаў, у прыватнасці баявых верталётаў.

Міністэрства абароны Беларусі адмаўляла факт парушэння беларускімі верталётамі дзяржаўнай мяжы, прытым спачатку рабіла гэта ў здзеклівай форме, а пасля перайшло на больш дзелавую манеру камунікацыі.

Учора прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі і прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа сустрэліся ў Сувалскім калідоры. Яны прагназуюць, што колькасць правакацый з боку Расіі і Беларусі будзе расці.

Учора таксама стала вядома, што польскія вайскоўцы пераводзяць свае верталёты бліжэй да беларускай мяжы.

Каментары3

  • айфон плафоныч
    04.08.2023
    Наступным доказам будзе лукашыстскі гелікаптэр, падбіты каля мяжы і згарэлая дупа расейскага найміта ўнуры.
  • mikola
    04.08.2023
    Geta *padstava* !
  • Васька
    04.08.2023
    Не надо ничего доказывать. Надо действовать. Защищать себя.

Гэта іншае? На чым падстаўляюць удзельнікаў флэшмобу «Надо!»14

Гэта іншае? На чым падстаўляюць удзельнікаў флэшмобу «Надо!»

Усе навіны →
Усе навіны

Дроны ўпершыню атакавалі Чачню6

За пратэсты 2020 года ў Брэсце асудзілі яшчэ шэсць чалавек

Даляр абнавіў гадавы максімум1

Таццяна Хоміч: Трэба задаваць пытанні, чаго хоча рэжым11

Балет Наталлі Падольскай не здолеў падняць спявачку на сцэне ВІДЭА8

ЗША могуць прызнаць пратэрмінаваныя пашпарты Беларусі і надаць беларусам статус часовай абароны — новы законапраект20

Мужчына палятаў над Віцебскам на канапе з дапамогай паветранага шара. Чым гэта скончылася1

«Ноч расстраляных паэтаў». Расклад і адрасы мерапрыемстваў па ўсім свеце2

Нашто Кіму лезці ва Украіну і чаму за гэтым можа стаяць Кітай?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гэта іншае? На чым падстаўляюць удзельнікаў флэшмобу «Надо!»14

Гэта іншае? На чым падстаўляюць удзельнікаў флэшмобу «Надо!»

Галоўнае
Усе навіны →