Грамадства7171

«Грантасосы купаюцца ва ўзаемным крывадушшы». Цапкала апляваў марафон салідарнасці

Марафон салідарнасці з палітвязнямі «Нам не ўсё адно» сабраў 574 тысячы еўра. Не ўсе палічылі гэта поспехам. Былы кіраўнік ПВТ і прэтэндэнт на прэзідэнцтва Валерый Цапкала адрэагаваў серыяй крытычных допісаў.

Валерый Цапкала. Скрын відэа з youtube-канала Валерыя Цапкалы

Збор сродкаў на аказанне дапамогі палітвязням — крывадушнасць, напісаў Цапкала ў сваім тэлеграм-канале. Ëн выступае за больш радыкальныя дзеянні.

«Крывадушнасць — прыцягваць да сябе ўвагу, выкарыстоўваючы трагедыю сем'яў закладнікаў рэжыму, але ігнараваць неабходнасць выдачы ордара на арышт Лукашэнкі», — напісаў былы памочнік Аляксандра Лукашэнкі.

Валерый Цапкала не шкадуе гадкіх слоў у адрас арганізатараў і ўдзельнікаў марафону: «Усе палітвязні памянялі б гэтыя 200 даляраў на волю або на вас, крывадушнікаў і падлюгаў, замест сябе за кратамі».

Допіс Валерыя Цапкалы з крытыкай арганізатараў марафону салідарнасці. Скрын з тэлеграм-канала Валерыя Цапкалы

Першы свой допіс Валерый Цапкала праілюстраваў фотаздымкам Святланы Ціханоўскай з кіраўніком фонду «Байсол» Андрэем Стрыжаком, у адным з вуглоў якога змешчана фота Сяргея Ціханоўскага.

У допісе палітык не канкрэтызуе, як выдача ордара на арышт Лукашэнкі дапаможа палітвязням і іх сем'ям. Варта адзначыць, што Міжнародны крымінальны суд выдаў ордар на арышт Уладзіміра Пуціна за вываз украінскіх дзяцей з акупаваных тэрыторый поўдня Украіны.

«Наша Ніва» выслала Валерыю Цапкалу пытанні, чаму яго абурыў марафон салідарнасці і што ён прапануе дзеля вызвалення палітвязняў. На момант публікацыі артыкула адказу ад палітыка пакуль не было.

Валерый Цапкала перайшоў у апазіцыю да Аляксандра Лукашэнкі ў 2020 годзе. Да таго ён працаваў ягоным памочнікам, а пасля кіраўніком Парка высокіх тэхналогій. Цапкала сабраў неабходную колькасць подпісаў, каб стаць кандыдатам у прэзідэнты, але яго, як і Віктара Бабарыку, не зарэгістравалі. Пасля гэтага ягоная жонка Вераніка Цапкала адыграла, разам са Святланай Ціханоўскай і Марыяй Калеснікавай, выключную ролю ў мабілізацыі грамадства на выбары 2020 года.

Адчуваючы небяспеку, Вераніка пакінула краіну напярэдадні дня галасавання. Пасля гэтага яны з Валерыем жывуць за мяжою. Пад канец 2020 года Цапкала пачаў шукаць асобных шляхоў-дарог. Ëн увайшоў у кааліцыю з Вольгай Карач і шэрагам іншых дзеячаў другога плана.

Заявы Цапкалы адносна марафону выклікалі нямала крытычных заўваг у сацыяльных сетках, дзе вынік марафону выклікаў збольшага захапленне: людзі не чакалі такога вялізнага збору.

«Пачалося… палезлі чэрці з усіх бакоў… Два разы перачыталі плынь думак Цапкалы, аформлены ў пост, так нічога і не зразумелі», — адзначаецца ў каментары на навінным канале беларусаў Літвы Razam.

Каментар да допісу Цапкалы навіннага канала Razam. Скрын допісу з канала Razam

У самім тэлеграм-канале Валерыя Цапкалы допіс таксама сабраў эмацыйныя каментары.

«Бедны Валерый. Вы такі нікчэмны», — гаворыцца ў першым.

«Валерый працягвае прабіваць дно, — гаворыцца ў яшчэ адным. — Кватэрнае пытанне сапсавала масквічоў, а прагнасць, празмернае эга і, няма чаго граху таіць, простая чалавечая дурасць загубілі Валерыя», — гаворыцца ў іншым.

Каментар да допісу Валерыя Цапкалы ў яго тэлеграм-канале

«Гэтым пастом вы канчаткова сябе пахавалі як палітыка, назаўжды!» — катэгарычна заяўляе трэці каментатар.

«Пры ўсім разуменні таго, што розныя групы людзей пагарджаюць адна адной, трэба прызнаць, што спосабу вызвалення асуджаных па пэўных артыкулах пакуль ніхто не прыдумаў», — гаворыцца ў іншым допісе.

Аўтары некаторых каментароў лічаць, што простая дапамога вязням — гэта недастаткова радыкальна.

Каментар да допісу Валерыя Цапкалы ў яго тэлеграм-канале

«За 200 мільёнаў можна было войска наняць і хаця б паспрабаваць, але імпрэзы — гэта весела і бяспечна», — прапануе адзін з іх.

Анлайн-марафон «Нам не ўсё адно!» праводзіўся з ініцыятывы прадстаўніцы Аб'яднанага пераходнага кабінета па сацыяльных пытаннях Вольгі Гарбуновай пры дружнай падтрымцы незалежных СМІ і праваабарончых суполак, каб сабраць грошы для палітвязняў і іх сем’яў. За два дні марафону было ахвяравана 574 356 еўра.

«Гэты марафон зноў даў веру ў тое, што мы, беларусы, здольныя аб’яднацца», — заявіла лідарка беларускіх дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская па завяршэнні збору.

«Мы здольныя дапамагаць адно аднаму, дзе б мы ні знаходзіліся, — адзначыла яна. — Разам мы зноў паказалі ўсяму свету, што нам не ўсё адно на лёсы тых, хто цяпер знаходзіцца ў закладніках рэжыму».

Сабраныя грошы назіральная рада на чале з прадстаўніцай Аб’яднанага пераходнага кабінета Вольгай Гарбуновай мае размеркаваць паміж 13-цю ініцыятывамі і фондамі, якія займаюцца аказаннем падтрымкі палітзняволеным. Яны, у сваю чаргу, будуць адпраўляць грошы рэпрэсаваным па нябачных капілярах сістэмы дапамогі. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Глядзіце таксама:

Вадзім Пракоп'еў прадставіў свой план вызвалення палітвязняў

«Прыстойныя, адважныя, шляхетныя». Хто з замежнікаў заклікаў далучыцца да беларускага марафону салідарнасці

Як схаваць, што ты данаціў праз фэйсбук? Валерый Цапкала і Андрэй Стрыжак маюць розныя меркаванні

«Пэўная фільтрацыя кантынгенту». Церцель растлумачыў узмоцнены кантроль і праверкі тэлефонаў на граніцы

Каментары71

  • Лёлік з-пад Лімасола
    31.07.2023
    ці чыталі, дзе ён вучыўся, чым ён займаўся ў 90ыя? словамі Пазьняка: АГЕНТУРА!
  • Алекс
    31.07.2023
    Такое впечатление, что Цепкало нанял Азаренка копирайтером :)
  • Ёсік
    31.07.2023
    Зразумееце, аб чым я. Працаваў калектыў у прыватнай кампаніі, праз год аднаго хлопца паставілі кіраваць аддзелам, і палілося з яго гаўно. Вось што пасада робіць з чалавекам, быў нашым, а калі далі пасаду, сапсаваўся - казалі супрацоўнікі. Не, не сапсаваўся, ён быў такім, але не было ўмоваў, каб гэтае гаўно выперла вонкі. Дык вось, спадар Валер, быў ты як той кіраўнік аддзелу, такім і застаўся. Цудоўна жылося з лукашэнкам, хату якую пабудаваў, грошай назапасіў на ...цаць гадоў наперад, а зараз усіх беларусаў абражаеш, бо твае допісы ў адрас арганізатараў марафону на ўсех удзельнікаў накладаюцца.

Былы афіцэр, выжыў у страшным баі. Хто той каліновец Верамейчык, якога В’етнам аддаў беларускаму КДБ?32

Былы афіцэр, выжыў у страшным баі. Хто той каліновец Верамейчык, якога В’етнам аддаў беларускаму КДБ?

Усе навіны →
Усе навіны

У Азіі затрымалі былога байца Палка Каліноўскага20

Памілавалі яшчэ 32 палітвязняў9

Комік Нарышкін расказаў, як яму забаранілі ўезд у Літву2

«Нас, лічы, выкралі!» Хлопец з дзяўчынай не выйшлі з аўтобуса на канчатковым прыпынку, і кіроўца звёз іх2

Капітанам кітайскага судна, якое падазраюць у пашкоджанні кабеляў на дне Балтыйскага мора, аказаўся грамадзянін Расіі5

У Мінску людзі ўначы выстройваюцца ў чэргі, каб купіць рэдкія манеты

Расійскі самалёт скінуў бомбу на школу ў Белгарадскай вобласці4

МУС паказала трэніроўку разгону мітынгаў ФОТЫ13

Арыштаваны дом Цапкалаў у Мінску не прадалі на аўкцыёне — не знайшлося ахвотных1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы афіцэр, выжыў у страшным баі. Хто той каліновец Верамейчык, якога В’етнам аддаў беларускаму КДБ?32

Былы афіцэр, выжыў у страшным баі. Хто той каліновец Верамейчык, якога В’етнам аддаў беларускаму КДБ?

Галоўнае
Усе навіны →