Грамадства2020

«Пэўная фільтрацыя кантынгенту». Церцель растлумачыў узмоцнены кантроль і праверкі тэлефонаў на граніцы

Старшыня КДБ пракаментаваў праверкі на межах Беларусі, падчас якіх людзям лазяць у тэлефоны і ладзяць допыты.

Іван Церцель. Фота: БелТА

Ён расказаў, што «гэтая мера рэалізуецца цяпер па ўсім перыметры беларускай мяжы. Яна накіравана на своечасовае выяўленне і лакалізацыю дзейнасці асоб, якія выношваюць тэрарыстычныя, экстрэмісцкія памкненні ў адносінах да Беларусі», — сказаў старшыня КДБ.

Паводле яго слоў, КДБ «атрымлівае інфармацыю аб наяўнасці рэальных планаў сярод асоб з баявых груп, сфармаваных на тэрыторыі Украіны, Польшчы, Літвы, Чэхіі, некаторых іншых краін, аб учыненні тэрактаў у Беларусі».

«Вось гэты бар'ер (узмоцнены кантроль на мяжы) — гэта толькі адзін са складнікаў, які дазваляе нам ажыццяўляць пэўную фільтрацыю гэтага кантынгенту і не дапускаць на нашу тэрыторыю», — заявіў шэф КДБ.

Таксама ён заявіў, што апазіцыя запрасіла ў «заходніх спонсараў» $250 млн на «падрыўную дзейнасць».

Каментары20

  • mikola
    01.06.2023
    idyioty................
  • Жах
    01.06.2023
    І сама жахлівае што ён сапраўды шчыра верыць у тое што кажа, гэта зусім ня смешна бо гэтыя людзі кіруюць у краіне, а мы ўсе закладнікі іх фантазій, гэта вельмі страшна
  • 100%
    01.06.2023
    И усе гэта на грошы (падатки) самих ахвяр....Плацице и далей!;)

Санду ўпэўнена перамагае ў другім туры выбараў у Малдове7

Санду ўпэўнена перамагае ў другім туры выбараў у Малдове

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрапейцам парэкамендавалі стварыць запас прадуктаў на выпадак нападу Расіі5

У нядзелю таксама будзе ветрана1

Знясіленыя вайной. Захад яшчэ дапамагае Украіне трымацца, але ўжо не дапамагае перамагаць17

Блогер Андрэй Павук расказаў, ці збіраецца патэлефанаваць Лукашэнку5

Андрэй Гнёт расказаў, чаму ягоны выезд з Сербіі нагадваў эвакуацыю

Кансерватыўную партыю Брытаніі ўпершыню ўзначаліў цемнаскуры палітык4

У Лунінцы паказальна асудзілі двух сяброў за сарваны чырвона-зялёны сцяг3

Двое мінскіх тынейджараў утапілі ў Свіслачы шэсць электрасамакатаў

У Добрушы паставілі тумбу з цытатамі Лукашэнкі ФОТАФАКТ3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Санду ўпэўнена перамагае ў другім туры выбараў у Малдове7

Санду ўпэўнена перамагае ў другім туры выбараў у Малдове

Галоўнае
Усе навіны →