Расія пагражае з 20 ліпеня атакаваць любыя судны, якія ідуць у парты Украіны
Расійскае Міністэрства абароны заявіла, што з 20 ліпеня ўсе судны, якія ідуць у акваторыі Чорнага мора ва ўкраінскія парты, будуць разглядацца як патэнцыйныя перавозчыкі вайсковых грузаў. Краіны, пад сцягамі якіх будуць ісці такія судны, будуць лічыцца ўцягнутымі ў вайну на баку Украіны, падкрэслілі ў ведамстве.
Мінулай ноччу Расія начным ракетным ударам знішчыла грузавую інфраструктуру і запасы збожжа ў порце Адэсы. Паводле ацэнкі ўкраінскага Міністэрства аграрнай палітыкі, было знішчана 60 тысяч тон збожжа, якое не паспелі вывезці ў рамках «збожжавай угоды».
Больш за ўсё пацярпела збожжавая інфраструктура міжнародных і ўкраінскіх трэйдараў і перавозчыкаў Kernel, Viterra і CMA CGM Group. Паўнавартаснае аднаўленне аб'ектаў зойме не менш за год.
Каментары
Контрнаступ уураины заглох.. это явно… што рабить далей нихто не знае
Пуцін адмовіўся
Эрдаган пагадзіўся
Пуцін выцерся і пагадзіўся
Чаму зараз будзе інакш?