Здарэнні55

Гродзенец у адным і тым жа гаражы фарбаваў машыны і вырошчваў марыхуану

У Гродне затрымалі мясцовага жыхара, які вырошчваў у гаражы наркатычныя расліны, паведамілі ва УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Пэўны час таму 41-гадовы жыхар Гродна арандаваў гараж, дзе займаўся фарбаваннем аўтамабіляў. А заднюю частку гэтага памяшкання ён закрыў ад чужых вачэй і падрыхтаваў там месца для вырошчвання наркатычных раслін.

Мужчына збудаваў боксы, правёў у памяшканне вентыляцыю, усталяваў клімат-кантроль і набыў у наркамаркеце насенне марыхуаны. Пасадзіўшы расліну, ён даглядаў яе і збіраў ураджай.

Нейкім чынам пра гэта стала вядома аператыўнікам наркакантролю УУС, і мужчына быў затрыманы. У яго гаражы выяўлена некалькі гаршкоў марыхуаны і 13 грамаў гатовай прадукцыі.

Было ўстаноўлена, што падазраваны займаўся гэтай дзейнасцю з сакавіка бягучага года. Паводле яго слоў, наркотык мужчына вырошчваў для асабістага выкарыстання.

Каментары5

  • Праўдаруб
    14.07.2023
    Калі сапраўды без мэты збыту, то чалавек не мусіць несці ніякай адказнасці. Але ў нашай “працвятаюшчай” краіне. Зараз дадуць гадоў пяць у плечы.
  • Гном
    14.07.2023
    Таленавіты, працавіты чалавек. Яшчэ адна бязвінная ахвяра рэжыму.
  • Легалайз
    14.07.2023
    >Нейкім чынам пра гэта стала вядома аператыўнікам наркакантролю УУС

    Бо мянты трымаюць нарка-крамы у даркнэце і стрыгуць з дурачкоў і грошы і “справы”

Мы здабылі лічбы імпарту расійскай нафты. З іх ясна, як Лукашэнка кампенсуе страты ад санкцый7

Мы здабылі лічбы імпарту расійскай нафты. З іх ясна, як Лукашэнка кампенсуе страты ад санкцый

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі каштуе пакатацца на лыжах гэтай зімой?

Расія пачала вывад войскаў з Сірыі4

Сёння ўначы ў Беларусі было да мінус 12, прычым на поўдні краіны

Беларуская чыгунка паскорыць рух некаторых цягнікоў у абласныя цэнтры

У Віцебску пасля пажару ў ГЦ «Беларусь» ратавальнікі не знайшлі людзей у памяшканнях

Парламент Паўднёвай Карэі абвясціў імпічмент прэзідэнту3

Беларускі аўтобусны перавозчык абвясціў пра зніжку 50 працэнтаў на шэраг замежных маршрутаў1

Шмат драўляных канструкцый. Чаму ўскладнялася тушэнне пажару ў ГЦ «Беларусь» у Віцебску4

«Зробім Расію зноў маленькай»: літоўку знялі з удзелу ў чэмпіянаце, за ёй пайшла і ўся зборная 48

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мы здабылі лічбы імпарту расійскай нафты. З іх ясна, як Лукашэнка кампенсуе страты ад санкцый7

Мы здабылі лічбы імпарту расійскай нафты. З іх ясна, як Лукашэнка кампенсуе страты ад санкцый

Галоўнае
Усе навіны →