Генетыкі вывелі суперкамара, які падабаецца самкам і радзей хварэе на малярыю
Камар — бадай што самая небяспечная для людзей жывёла на планеце. Адна з найбольш небяспечных хвароб, якую яны пераносяць, — малярыя. Але даследчыкі з ЗША ў лабараторных умовах стварылі самцоў камароў, якія дзякуючы карэкціроўцы іхняга ДНК маюць «антымалярыйныя гены».
Навукоўцы таксама заўважылі, што ў некаторых выпадках самкі больш ахвотна спарваліся з генна-мадыфікаванымі самцамі, што спрыяла пашырэнню генаў у папуляцыі.
Варта, аднак, адзначыць, што невялікая доля суперкамароў усё ж станавілася пераносчыкамі малярыі.
Паводле разлікаў аўтараў даследавання, укараненне ГМ-камароў у прыродных папуляцыях можа скараціць распаўсюджванне малярыі да 90% у тых раёнах, дзе людзі на яе часта хварэюць. Цяпер навукоўцы вядуць перамовы з уладамі астраўной афрыканскай дзяржавы Сан-Тамэ і Прынсіпі пра такую магчымасць.
Навукоўцы пабудавалі гіганцкі буфет з пахам чалавека, каб даведацца, як нас знаходзяць камары
Беларускі чыноўнік абверг расійскія страшылкі пра баявых украінскіх гусей і камароў
Камары, якія забіваюць сабе падобных, могуць дапамагчы змагацца з заразнымі хваробамі
Навукоўцы высветлілі, чаму адных людзей камары кусаюць часцей за іншых
Каментары