Свет22

Украіна ўжо атрымала касетныя боепрыпасы, але пакуль не прымяняла іх

Камандуючы ўкраінскай групоўкі войскаў «Таўрыя» Аляксандр Тарнаўскі сказаў CNN, што Украіна ўжо атрымала ад ЗША касетныя боепрыпасы, але яшчэ не прымяняла іх.

Фота: AP

«Мы толькі што іх атрымалі, мы іх яшчэ не прымянялі, але яны могуць радыкальна змяніць сітуацыю, — сказаў брыгадны генерал Тарнаўскі. — Вораг таксама разумее, што, атрымаўшы гэтыя боепрыпасы, мы атрымаем перавагу. Вораг аддасць тую частку тэрыторый, дзе іх магчыма ўжываць».

ЗША абвясцілі пра рашэнне перадаць Украіне касетныя боепрыпасы — праз недахоп звычайных — усяго тры дні таму. Што іх ужо даставілі ва Украіну, дагэтуль не паведамлялася.

Тарнаўскі падкрэсліў, што ўкраінскае войска не будзе ўжываць гэтыя боепрыпасы ў густанаселенай мясцовасці.

ЗША кажуць, што атрымалі ад украінцаў абяцанне не ўжываць касетныя боепрыпасы ў населенай мясцовасці, а таксама абяцанне рэгістраваць іх прымяненне, каб потым размініраваць гэтыя месцы.

Касетныя боепрыпасы прызначаныя перш за ўсё для знішчэння жывой сілы праціўніка: падчас выбуху такі снарад, ракета або бомба раскідвае дзясяткі маленькіх «бомбачак». Пры гэтым вельмі часта нейкая частка з іх не спрацоўвае і застаецца ляжаць і пасля баявых дзеянняў, несучы смяротную небяспеку для цывільнага насельніцтва.

Таму больш за сто краін падпісалі Канвенцыю аб забароне касетных боепрыпасаў. Аднак ні Украіна, ні Расія, ні ЗША да гэтай забароны не далучыліся.

Каментары2

  • Янка
    13.07.2023
    На Уніане было цікавае экспертнае меркаванне на конт таго, што вельмі
    эфектыўным было б выкарыстанне касетных баягаловак з ракетамі кшталту
    ATACMS, Storm Shadow/Scalp супраць расейсіх ваенных аэрадромаў у
    аператыўным тыле ворага, каб малай колькасцю ракет знішчаць
    малабраніраваныя мэты кшталту штурмавікоў і асабліва верталётаў.
    Што
    цалкам абгрунтавана, бо пад час контрнаступу сур'езнай праблемай для
    украінскай бранетэхнікі сталі верталёты з кіраванымі ракетамі "Вихрь" з максімальнай далёкасцю пуска 8-10 км, практычна недасяжальныя ва ўмовах дэфіцыту сродкаў франтавой СПА ЗСУ.
  • Жвір
    13.07.2023
    Янка, усе такія аэрадромы (хіба акром пляцовак гелікоптараў) знаходзяцца на тэрыторыі рашкі, а яе бамбаваць заходняй зброяй нельга.

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў7

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Адна з найбагацейшых жанчын В'етнама прайграла апеляцыю. Калі яна не зможа сабраць $9 мільярдаў, яе пакараюць смерцю1

У Оршы за палітыку судзяць праўладнага блогера, які называў сябе «памагатым крывавага рэжыму Лукашэнкі»2

Украіна адмаўляецца ад любых іншых гарантый бяспекі, акрамя сяброўства ў НАТА2

УСУ вывелі вайскоўцаў з поўдня Глушкоўскага раёна Курскай вобласці4

Жанчына хацела забраць сабаку з дарогі і трапіла пад машыну ВІДЭА1

Да калоніі і буйных штрафаў асудзілі прадстаўнікоў мінскага стартап-хаба «Імагуру»3

«З такой навукай, як у нас, мы поспехаў не даб'ёмся». Лукашэнка зноў узяўся за Акадэмію навук41

Пашкоджаны кабель паміж Швецыяй і Фінляндыяй4

Авіякампанія Qantas запланавала самыя доўгія рэгулярныя рэйсы ў свеце — 22 гадзіны ў небе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў7

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →