Карэспандэнту «Радыё Свабода» стала неафіцыйна вядома, што Святлана Ціханоўская пасля прамовы прэзідэнта ЗША мела сустрэчу з амерыканскім лідарам. Падрабязнасці абяцаюць даць неўзабаве.
Пакуль «Радыё Свабода» паведамляе, што пасля прамовы Джо Байдэна ў Вільні каманда прэзідэнта ЗША правяла Святлану Ціханоўскую ў памяшканне, дзе знаходзіўся Байдэн. Ціханоўская была адзінай асобай, якая ўвайшла ў гэтае памяшканне.
Падчас прамовы Байдэна ў Вільні Ціханоўская знаходзілася на трыбуне разам з прэзідэнтам Літвы, экс-прэзідэнтамі краіны, членамі літоўскага ўрада.
Чытайце таксама:
Джо Байдэн у сваім выступленні ў Вільні згадаў пра Беларусь
Зяленскі ў Вільні спыняўся ў гатэлі «Нарач»
Ціханоўская ўзяла ўдзел у сустрэчы жанчын-лідарак у рамках саміту НАТА
Каментары