Гісторыя3939

Марзалюк паказаў «сведчанне злачынстваў пад бела-чырвона-белым сцягам». Але гэта хлусня — вось што на фота

Праўладны гісторык і дэпутат Ігар Марзалюк схлусіў на ТБ пра выкарыстанне нацыянальнага бела-чырвона-белага сцяга ў ваенных злачынствах супраць мірнага насельніцтва ў час нямецкай акупацыі Беларусі. Прыведзены ім у якасці доказу фотаздымак, як выявілася, адлюстроўвае зусім не беларускіх карнікаў. 

Гісторык Ігар Марзалюк у прапагандысцкай перадачы «Неверагодны фашызм» стварыў чарговы неверагодны фэйк пра бела-чырвона-белую сімволіку. Кадр з перадачы

Генпракурор Андрэй Швед некалькі гадоў збіраў сведчанні злачынстваў у час вайны — у выніку выдаў спіс імёнаў немцаў, перапісаных з актаў 80-гадовай даўніны. Фактаў пра беларускіх нацыяналістаў у спісе няма.

Марзалюк таксама не адзін год абяцаў паказаць сенсацыйныя архіўныя знаходкі, як пад бела-чырвона-белым сцягам забівалі мірных людзей, і вось, нарэшце, адкрыў іх усяму свету ў прапагандысцкай праграме на канале СТБ. 

У праграме пад назвай «Неверагодны фашызм», якая адсылае да знакамітага савецкага дакументальнага фільма Міхаіла Рома «Звычайны фашызм», што распавядаў пра таталітарныя сістэмы і злачынствы нацыстаў, і да лозунга «Беларусы, вы неверагодныя!», прыдуманага ў час мірных пратэстаў Марыяй Калеснікавай, маніпулятыўным чынам міксаваліся фотаздымкі часоў нацысцкай акупацыі і здымкі з маршаў 2020 года. Гэты ж прыём выкарыстоўваецца і ў кнізе Шведа «Генацыд беларускага народа».

Фотаздымак, паказаны як доказ расстрэлу мірнага насельніцтва на Беласточчыне з выкарыстаннем бэчэбэ-сімволікі. Кадр з праграмы «Неверагодны фашызм»

Ігар Марзалюк, які быў адным з запрошаных спікераў гэтай праграмы, распавёў пра знойдзены ім дакументальны доказ злачынстваў беларускіх калабарацыяністаў:

«Над кожнай казармай Беларускай краёвай абароны вісеў бела-чырвона-белы сцяг, яны яго выкарыстоўвалі на шаўронах.

Больш за тое, самае цікавае: не толькі ў Генеральным камісарыяце «Беларусь» насілі такія [бела-чырвона-белыя] павязкі, але і на Беласточчыне. Беларуская паліцыя насіла такія павязкі.

І вось страшны, жудасны дакумент, які мы зараз вам пакажам. Гэта расстрэл мірнага насельніцтва ў Ломжынскім раёне на Беласточчыне».

Трохколерная павязка на руцэ ўдзельніка расстрэлу, якую Марзалюк выдаў за бела-чырвона-белую сімволіку. Кадр з праграмы «Неверагодны фашызм»

У гэты момант на экране з'явіўся фотаздымак нізкай якасці, на якім паказана група з чатырох аголеных мужчын і аднаго дзіцяці ў кепцы побач з вырытай ямай. На фоне — узброеныя вінтоўкамі мужчыны ў цывільным і вайсковым адзенні, яшчэ адзін, з трохколернай павязкай на плячы, стаіць побач з ямінай. Менавіта за гэтую павязку і зачапіўся беларускі прапагандыст ад навукі.

«Вось стаяць яны, безабаронныя голыя людзі, якіх зараз расстраляюць. На першым плане стаіць паліцай з вінтоўкай. Гэта адказ усім, расстрэльвалі [пад бела-чырвона-белым сцягам] ці не», — растлумачыў Марзалюк тое, што было паказана на здымку.

Але нам удалося выявіць, што Марзалюк схлусіў, і насамрэч трагічныя падзеі, якія адлюстраваныя на здымку, адбываліся зусім у іншым месцы, і беларускія калабарацыяністы ніякага дачынення да іх мець не маглі. 

Арыгінальны фотаздымак

Па-першае, варта адзначыць, што дзейнасць беларускіх калабарацыянісцкіх арганізацый была дазволена акупантамі толькі ў Генеральнай акрузе Беларусь, якая была створана на невялікай тэрыторыі заходняй і цэнтральнай частак краіны. На тэрыторыі ўсходняй часткі Беларусі, якая цалкам знаходзілася ў зоне тылавога забеспячэння нямецкай арміі, на Берасцейшчыне, якую аддалі ў Генеральную акругу Украіна, і ў заходняй частцы, дзе стварылі адмысловую акругу Беласток, ніякіх афіцыйных беларускіх вайсковых арганізацый створана не было. 

Ні Беларускі корпус самааховы, ні Беларуская дапаможная паліцыя парадку, ні названая Марзалюком Беларуская краёвая абарона не дзейнічалі на гэтых тэрыторыях. 

Ломжынскі раён — гэта самая заходняя частка Беластоцкай вобласці БССР, а пасля і нямецкай спецыяльнай акругі Беласток, дзе існавалі ўласныя парамілітарысцкія фарміраванні для падтрымання акупацыйнага рэжыму. Дзеля чаго там маглі спатрэбіцца малалікія і слаба ўзброеныя беларускія фарміраванні, якія і на тэрыторыі Генеральнай акругі Беларусь дрэнна спраўляліся з ускладзенымі на іх акупантамі абавязкамі, зразумець цяжка.

«Снятын — здзекі з яўрэяў перад экзекуцыяй. 11.V.1943». Фота: Польскі інстытут і музей Сікорскага

Па-другое, здымак, на які спасылаецца Марзалюк, даўно ўведзены ў навуковы ўжытак і неаднаразова публікаваўся. Ён зафіксаваў момант здзекаў з яўрэяў перад расстрэлам, які меў месца 11 мая 1943 года пад Снятынам (цяпер Івана-Франкоўская вобласць Украіны), за 600 км ад Ломжынскага раёна. Яшчэ ў 1942 годзе гестапаўцы ліквідавалі Снятынскае гета, расстраляўшы каля 5000 яўрэяў у навакольных лясах.

У той час Снятын, паводле нямецкага адміністрацыйнага падзелу, уваходзіў у крайсгаўптманшафт Каламыя (Каламыйскі павет) акругі Галіцыя, якая была створана ў жніўні 1941 года пасля нападу рэйха на Савецкі Саюз і далучана да нямецкага Генерал-губернатарства са сталіцай у Кракаве. Снятын таксама быў памежным горадам з Каралеўствам Румынія, якое было саюзнікам гітлераўскай Германіі і акупавала суседнія Чарнаўцы. Відавочна, што ў такім месцы, дзе перасякаліся групы, што канкурыравалі, дапамагаць нацыстам у іхніх зверствах маглі розныя групоўкі. Але гэтак жа відавочна, што ніякіх беларускіх фарміраванняў на гэтай вельмі аддаленай тэрыторыі быць не магло. 

Чарговы раз лукашысты запусцілі агідны фэйк, каб зманіпуляваць на важнай для беларусаў тэме нямецкай акупацыі і калабарацыянізму і ачарніць як даваенны нацыянальны рух, так і пратэсны рух апошніх гадоў.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары39

  • Олег
    10.07.2023
    Более того я неверю в масовый терор немцев на белорусских землях. Например в жертвы немцев вписывают политических беженцев которые бежали на запад с войсками третьего рэйха. Вот что поэтому поводу сказал Позняк.

    Несокрушимость Белоруссии и белорусской национальной идеи засвидетельствовала тем временем Вторая мировая война. С 1941 по 1944 годы центральная Белоруссия (на которой действовала немецкая гражданская администрация во главе с В. Кубе) пережила мощный национальный подъём. Это совершенно озадачило большевиков и привело Москву в бешенство. С возвращением советов в Белоруссию сотни тысяч сознательных белорусов эмигрировали на Запад.

    https://ru.m.wikipedia.org/wiki/%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B9_%D0%BA%D0%BE%D0%BB%D0%BB%D0%B0%D0%B1%D0%BE%D1%80%D0%B0%D1%86%D0%B8%D0%BE%D0%BD%D0%B8%D0%B7%D0%BC_%D0%B2%D0%BE_%D0%92%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%BE%D0%B9_%D0%BC%D0%B8%D1%80%D0%BE%D0%B2%D0%BE%D0%B9_%D0%B2%D0%BE%D0%B9%D0%BD%D0%B5#:~:text=%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B9%20%D0%BA%D0%BE%D0%BB%D0%BB%D0%B0%D0%B1%D0%BE%D1%80%D0%B0%D1%86%D0%B8%D0%BE%D0%BD%D0%B8%CC%81%D0%B7%D0%BC%20%E2%80%94%20%D0%BF%D0%BE%D0%BB%D0%B8%D1%82%D0%B8%D1%87%D0%B5%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B5%2C%20%D1%8D%D0%BA%D0%BE%D0%BD%D0%BE%D0%BC%D0%B8%D1%87%D0%B5%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B5%20%D0%B8,%D0%BD%D0%B0%D1%86%D0%B8%D1%81%D1%82%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B9%20%D0%93%D0%B5%D1%80%D0%BC%D0%B0%D0%BD%D0%B8%D0%B8%20(%D0%A2%D1%80%D0%B5%D1%82%D1%8C%D0%B5%D0%B3%D0%BE%20%D1%80%D0%B5%D0%B9%D1%85%D0%B0).
  • MacOS
    10.07.2023
    Ну, Ігарок, улез ты ў гаў...о па самае не хачу. Не адмыешся ўжо ніколі.
  • Яська
    10.07.2023
    Ложь-кредо современной власти в бывшей совдепии. После того, когда власть поменяется, а это рано или поздно произойдёт, необходима полная люстрация всех, кто к этой бывшей был причастен. Особенно силовой блок, и вот такие пропагандисты. Именно они разожгли и поддерживают ненависть в современном обществе. Разделили людей на своих патриотов и продажных отмарозков. Хотя сами продались режиму за две копейки без стыда и совести. Но все проходит, и это, пройдёт тоже. Жыве Беларусь!!!!

Лукашэнка стаў прадзедам19

Лукашэнка стаў прадзедам

Усе навіны →
Усе навіны

«Будзе двоеўладдзе: Зурабішвілі паспрабуе перападпарадкаваць сабе дзяржапарат». Якія перспектывы пратэстаў у Грузіі3

Стыльная карэянка, што скарыла сэрцы гледачоў Алімпіяды, трапіла ў спіс «100 жанчын 2024 года»

Чым цяпер жыве доктар Мартаў?5

Зяленскі адмовіўся назваць лічбу ўкраінскіх вайскоўцаў, якія загінулі з пачатку вайны 3

УЕФА па выніках матча з мінскім «Дынама» аштрафаваў «Легію» за антылукашэнкаўскія плакаты фанатаў1

Новая вакцына ад ВІЧ прайшла фінальнае выпрабаванне. Эфектыўнасць — рэкордныя 99%8

У класных журналах будуць звесткі аб месцы працы бацькоў3

У Тбілісі пратэстоўцаў рассеялі на праспекце Руставелі6

«Будзе здымаць маштабныя праекты з сабой у галоўнай ролі». Што думаюць пра новага міністра культуры Чарнецкага яго калегі?11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка стаў прадзедам19

Лукашэнка стаў прадзедам

Галоўнае
Усе навіны →