Усяго патроху44

У ЗША прыбіральнік выпадкова знішчыў 25 гадоў навуковай працы. Яму пагражае велізарны штраф

«Я не пабачыў, бо проста выключыў лабараторнае абсталяванне з-за піску, які мяне раздражняў».

Фота: zhihao / Getty Images

У лабараторыі Політэхнічнага інстытута Рэнселера яшчэ ў 2020 годзе адбыўся скандал. Часопіс The Times Union са спасылкай на судовы пазоў паведамляе, што прыбіральнік выпадкова адключыў абсталяванне, пры дапамозе якога цягам некалькіх дзесяцігоддзяў праводзіліся навуковыя даследаванні. Цяпер універсітэт падаў у суд на клінінгавую кампанію, дзе працаваў гэты супрацоўнік.

Згодна з абвінавачаннем, прыбіральнік адключыў звышхалодную маразільную камеру ў лабараторыі інстытута, дзе на працягу 25 гадоў пры тэмпературы мінус 80°C захоўваліся клетачныя культуры і важныя навуковыя пробы. У часопісе ўдакладнілі, што незадоўга да інцыдэнту ў працы маразільнай камеры здарыўся збой, пра што яна пачала паведамляць гучнымі сігналамі трывогі. Тады даследчыкі папрасілі персанал не чапаць абсталявання, вывесіўшы спецыяльную таблічку з папярэджаннем.

Але, нягледзячы на папярэджанні супрацоўнікаў лабараторыі аб забароне адключаць абсталяванне, адзін з прыбіральнікаў усё ж выключыў маразільнік з-за яго піску. Наступнай раніцай навукоўцы выявілі, што большая частка каштоўных навуковых матэрыялаў была знішчаная праз рэзкі рост тэмпературы да мінус 32°C.

«Усяму віной паводзіны і халатнасць людзей. На жаль, былі знішчаныя 25 гадоў сур'ёзных даследаванняў, і немагчыма іх выратаваць. Сума ўсёй шкоды склала 1 мільён даляраў», — заявіў адвакат інстытута.

Страчаныя матэрыялы ўключалі ў сябе важныя даследаванні фотасінтэзу і працы сонечных батарэй. Інстытут падаў пазоў на кампанію, у якой працаваў прыбіральнік. Падчас допыту ў паліцыі мужчына заявіў, што ён падумаў, што насамрэч уключыў, а не выключыў маразільную камеру.

Каментары4

  • ад пад вад
    10.07.2023
    Як я вас, навукоўцы, і разумею і не разумею. Назіраў за сваімі сэмпламі год. Прабірацца ў памяшканне не пускаў нікога. Рабіў сам. А вы, 25 год працы кату пад хвост. Дык тут яўна ж не толькі вашай працы, але і іншых людзей. І ад гэтага прыкра яшчэ больш. Сваю працу сам згубіў і сам дурань. А калі чужую згубіў як людзям у вочы глядзець?
  • SHOS
    10.07.2023
    И где сервак, на который копируется инфа? Что за бред
  • жэўжык
    11.07.2023
    SHOS, там была не інфа, а "клетачныя культуры і важныя навуковыя пробы"

Беларуская блогерка працавала на расійскай апазіцыйнай фабрыцы ботаў, а пасля зліла дакументы?40

Беларуская блогерка працавала на расійскай апазіцыйнай фабрыцы ботаў, а пасля зліла дакументы?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь на 10 месцы ў свеце па ўзроўні смяротнасці. Побач іншыя постсацыялістычныя краіны1

Украінка з расійскім пашпартам Анна Асці будзе двойчы запар збіраць «Мінск-Арэну»7

Леанід Неўзлін назваў расследаванне ФБК «зляпаным у Маскве злівам»

Дзяржпрапаганда паставіла новую модную ў падлеткаў субкультуру ў адзін шэраг з сатанізмам14

Брытанскі блогер, які хадзіў на паклон да Кубракова, скардзіцца, што не можа атрымаць дазвол на жыхарства ў Беларусі8

Крышціяну Раналду першым у свеце набраў мільярд падпісчыкаў у сацыяльных сетках

Брыжыт Макрон знялася ў папулярным серыяле

Палітвязню ўкраінскага паходжання ўжо прысудзілі калонію. А цяпер судзяць яшчэ па пяці палітычных артыкулах

План Трампа па Украіне прадугледжвае замарозку вайны і адмову Кіева ад уступлення ў НАТА29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуская блогерка працавала на расійскай апазіцыйнай фабрыцы ботаў, а пасля зліла дакументы?40

Беларуская блогерка працавала на расійскай апазіцыйнай фабрыцы ботаў, а пасля зліла дакументы?

Галоўнае
Усе навіны →