Спорт33

Неймаверны ўдар у падзенні на Уімблдоне расійскага тэнісіста ВІДЭА

У матчы 1/8 фіналу мужчынскага турніру Уімблдона здарыўся надзвычайны выпадак. У пятым сэце пры ліку 5:4 расіянін Андрэй Рублёў пры розыгрышы падачы здзейсніў фантастычны ўдар у падзенні.

Андрэй Рублёў. Фота: Clive Brunskill / Getty Images

Яго супернік Аляксандр Бублік (Казахстан) быў у шоку. Рублёву нічога не заставалася, як наступнай падачай выйграць гейм, сэт і гульню цалкам.

Рублёў (сёмая ракетка свету) у чвэрцьфінале сустрэнецца з пераможцам пары Хуберт Хуркач (Польшча) — Новак Джокавіч (Сербія).

На наступны дзень пасля ўварвання расійскіх войскаў ва Украіну Андрэй Рублёў пасля заканчэння свайго матча на турніры ў Дубаі напісаў на камеры: «Калі ласка, не трэба вайны». Гэта было адно з нешматлікіх выказванняў расійскіх гульцоў пра вайну ва Украіне.

А вось Вікторыя Азаранка свой матч 1/8 фіналу сёння прайграла. Яна саступіла ў трох сэтах украінцы Эліне Світолінай — 6:2, 4:6, 6:7 (9:11).

Каментары3

  • Улад
    09.07.2023
    А куды Бублік падзеўся, калі убачыў падзенне Рублёва? Загадзя пайшоў на вадапой? :)
  • Максім Дизайнер
    09.07.2023
    Зачем Бублик выбежал с корта после своего удара? Мог бы выйграть легкий мяч
  • Жвір
    10.07.2023
    Улад, бачна, што яго вынесла інэрцыяй, калі ён рэагаваў на папярэднюю атаку суперніка, і вярнуцца назад ён ужо не пасьпяваў. Тут расейцу проста пашчасьціла.

Знайшлося тлумачэнне, чаму расійскія «шахеды» залятаюць у Беларусь

Знайшлося тлумачэнне, чаму расійскія «шахеды» залятаюць у Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Міністр сувязі: 5G — гэта ўсяго толькі тэхналогія. Карыстальніку ўсё роўна, 5G, 6 або 46

Перад выбарамі ў Гомелі затрымалі як мінімум 10 чалавек, двух — па крымінальнай справе

Паглядзіце, якая незвычайная птушка заляцела ў Беларусь1

Дырэктар водаканала патлумачыў, чаму асадак ад вады ў чайніку — гэта нармальна4

У СК расказалі, праз які месенджар часцей за ўсё падманваюць беларусаў1

Як барацьба за экалогію і санкцыі прывялі еўрапейскі аўтапрам да крызісу20

У сталічным «Паўночным беразе» будуюць першы дзіцячы садок. Якім той будзе2

Бундэсвер: За крушэннем самалёта DHL у Літве можа стаяць Расія4

Даляр упершыню ўзяў планку 3,5 рубля, сёння падаражэўшы на шэсць капеек12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Знайшлося тлумачэнне, чаму расійскія «шахеды» залятаюць у Беларусь

Знайшлося тлумачэнне, чаму расійскія «шахеды» залятаюць у Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →