Новым дэканам гісторыка-філалагічнага факультэта Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова стаў кандыдат сельскагаспадарчых навук Аляксандр Кісялёў, як паведамляе «Магілёў.Media».
Перад гэтым прызначэннем Аляксандр Кісялёў працаваў начальнікам аддзела рэалізацыі праграм дадатковай адукацыі і прафарыентацыі гэтага самага ўніверсітэта.
На пасадзе дэкана ён замяніў кандыдата гістарычных навук Віктара Буракова.
Каментары