Спорт44

На пасаду галоўнага трэнера футбольнай зборнай Беларусі разглядаецца легенда «Барселоны» — БФ

Хасэ Марыя Бакера — кандыдат на пасаду галоўнага трэнера зборнай Беларусі, як паведамляе «Беларускі футбол».

Хасэ Марыя Бакера. Фота: Hector Vivas / LatinContent via Getty Images

Бакера гуляў за «Рэал Сасьедад» у 1980-1988 гадах і прыязджаў, дарэчы, у Мінск на матч Кубка УЕФА ў лістападзе 1987 года (0:0), пасля гуляў за «Барселону» (1988-1997).

За 9 гадоў у каталонскім клубе Хасэ Марыя Бакера даслужыўся да капітана, згуляў у 339 сустрэчах, забіў 94 галы і выйграў 14 трафеяў, уключаючы Лігу чэмпіёнаў.

Раней 60-гадовы іспанскі спецыяліст уваходзіў у трэнерскія штабы «Барселоны» і «Валенсіі». Быў спартыўным дырэктарам «Рэала Сасьедада», а пазней і галоўным трэнерам клуба.

У сезоне 2010/11 узначальваў польскі «Лех», калі там гуляў беларускі паўабаронца Сяргей Крывец.

Працаваў у розных структурах юнацкіх і моладзевых каманд «Барселоны». Быў кіраўніком скаўцкага бюро «Сіне-гранатавых».

Цяпер займае пасаду галоўнага трэнера балгарскай «Славіі». У мінулым сезоне клуб фінішаваў на 8-м месцы.

На мінулым тыдні Федэрацыя футбола звольніла Георгія Кандрацьева з пасады галоўнага трэнера нацыянальнай зборнай.

Кандрацьеў у другі раз узначаліў зборную ў 2021 годзе, за гэты час каманда здабыла толькі адну афіцыйную перамогу. Прычым у апошнім матчы пад кіраўніцтвам трэнера над зборнай Косава, перад гэтым прайграўшы тры матчы ў адборы да Еўра-2024.

БФФ паабяцала прызначыць новага трэнера ў найбліжэйшы час, прычым паведамлялася, што новым коўчам можа стаць замежны спецыяліст. У 2007-2011 гадах зборную трэніраваў немец Бернд Штанге.

Каментары4

  • Жвір
    04.07.2023
    Гэта памылка. Па-першае, ня мае перспектывы, бо часовец. Па-другое, бяз веданьня беларускага футбола й жыцьця. Па-трэцяе, костлі, запатрабуюцца вялікія выдаткі. Чацьвёртае, змарнуецца час, падоўжыцца стагнацыя, спатрэбіцца шмат гадоў, каб пасьля яго хаця б намацаць дно, каб ад яго адпіхнула ды ўсплываць. Федэрацыя хутчэй за ўсё бачыць за мэту не працу на якасьць футбола, а проста спрабуе такім чынам наладзіць міжнародны графік для зборнай. Марная справа... Трэба лячыць хваробу, а не ейныя сымптомы...
  • Белорус
    04.07.2023
    Жвір, вы такой наивный. Откройте глаза и посмотрите кругом. Все превращено в бизнеSS и федерации всякие там не исключение. Результат никого не интересует, интересует только бабло в виде отката.
  • Жвір
    04.07.2023
    Белорус, ай, які там адкат, з аднаго боку за афігенны гонар (самі разумееце) ачоліць каманду Беларусі, а з іншага за вялікі шанец зганьбіць рэпутацыю ? Гэта ніякіх адкатаў не каштуе. Тут звычайнае жаданьне (надзея) асьвяжыць міжнародны каляндар каманды, і паказаць заўзятарам што ніякай абструкцыі няма, мы, маўляў, цікавім зоркі, і нам санкцыі да дупы...Турнірных вынікаў ня будзе, яны па-за коскамі. Бачыце, я не наіўны... Так што вы ня думайце там...

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў9

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

На Беларускай чыгунцы затрымалі яшчэ аднаго грамадзяніна Японіі4

COVID-19 — хутчэй за ўсё, лабараторнага паходжання. Сенсацыйны вынік расследавання55

Мінздароўя: Тарыфы на платныя прыёмы дактароў-спецыялістаў абмяжуюць для ўсіх юрасобаў1

Гадзіннік смерці: новая мабільная праграма прадказвае час вашай смерці5

Ва Уздзе вырасцілі здаравенны гарбуз незвычайнай формы7

Беларусы адкрылі ў Польшчы аўтасэрвіс з запамінальнай назвай5

Як выглядае і колькі каштуе самае дарагое лецішча ў Беларусі2

Трамп прапанаваў Канадзе ўвайсці ў склад ЗША25

Гродзенскім студэнтам на экскурсіі ў турме расказалі пра «самыя камфартабельныя ўмовы»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў9

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →