Беларусы змогуць выкарыстоўваць «Зялёную карту» і пасля 30 чэрвеня. Але толькі для паездак у Расію
Дамова аб міжнародным страхаванні аўтамабілістаў «Зялёная карта» працягне дзейнічаць паміж Беларуссю і Расіяй пасля 30 чэрвеня, як паведаміла Беларускае бюро па транспартным страхаванні.
«Страхавыя арганізацыі, якія ўваходзяць у склад сяброў Беларускага бюро, маюць права рабіць заключэнне дамоў страхавання «Зялёная карта» з тэрыторыяй дзеяння выключна ў Расійскай Федэрацыі як да 30 чэрвеня 2023 года, так і з 30 чэрвеня без абмежаванняў у вызначаных заканадаўствам парадку і ўмовах», — гаворыцца ў заяве.
Раней стала вядома, што з 30 чэрвеня на нявызначаны тэрмін прыпыняецца сяброўства Беларусі і Расіі ў сістэме аўтастрахавання «Зялёная карта». Вяліся размовы, што Беларусь і Расія запусцяць аналаг гэтай сістэмы пад умоўнай назвай «сіняя карта», але выглядае, што з гэтым прынамсі не спяшаюцца.
Чытайце таксама:
Страхоўкі для ўезду ў ЕС істотна падаражэлі, а набыць іх па-ранейшаму складана. Новыя цэны і нюансы
Каментары