Аўто11

Пара мяняць летнюю гуму. Колькі гэта каштуе цяпер?

Па правілах дарожнага руху, ездзіць на летніх шынах забаронена ад 1 снежня да 1 сакавіка. 

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Згодна з ПДР, перайсці на зімовыя пакрышкі ў абавязковым парадку трэба да 1 снежня, але многія аўтааматары робяць гэта загадзя. Па-першае, снег і галалёдзіца не чакаюць прыходу каляндарнай зімы, па-другое, не трэба будзе праводзіць шмат часу ў чэргах, калі на шынамантаж паедуць тыя, хто адкладае ўсё на апошнія дні.

Мінск

Замяніць чатыры пакрышкі ў Мінску можна па цэнах ад 65 рублёў за шыны памерам R15-R16. За колы дыяметрам R17-R18 трэба будзе заплаціць ад 75 рублёў за камплект.

На «ТЕХХ Сэрвіс», які, апроч станцый у Мінску, мае філіялы ў Бабруйску, Барысаве, Гродне і Мазыры, за 4 пакрышкі памерам R14-R16 бяруць 72 рублі. За R17-R19 — 92 рублі.

Але выніковая сума можа быць крыху вышэйшай, бо ў цану мантажу не ўваходзіць кошт балансіровачных грузікаў, што можа павысіць цану на 5-20 рублёў.

Таму трэба быць гатовымі агулам заплаціць каля 80 рублёў за R15-R16 і каля 100 рублёў за R17-R19.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Што ў абласных гарадах?

У Брэсце замена 4 пакрышак на легкавым аўто дыяметрам R15-R16 абыдзецца ў суму ад 60 рублёў. За R17-R18 — ад 70 рублёў. Аналагічныя цэны на шынамантаж і ў Гродне.

Як у суседзяў?

Таксама мы пацікавіліся, колькі за тыя самыя паслугі плацяць беларусы, якія жывуць у Польшчы і Літве.

У Вільні замена 4 пакрышак памерам да R16 абыйдзецца ў 40 еўра (каля 140 рублёў). За R17-R18 — 45 еўра (каля 160 рублёў). У Літве ездзіць на летняй гуме забаронена пасля 10 лістапада.

Падобныя цэны і ў Польшчы. За мантаж 4 колаў дыяметрам R17-R18 бяруць 200 злотых (каля 165 рублёў).

Нагадаем, што за выкарыстанне аўто з 1 снежня па 1 сакавіка на летніх пакрышках прадугледжаная адміністрацыйная адказнасць, а рэшткавая вышыня малюнка пратэктара павінна быць не менш за 4 мм.

На першы раз могуць даць пісьмовае папярэджанне або штраф да 1 базавай велічыні (да 40 руб.). За паўторнае парушэнне ПДР на працягу года — штраф ад 2 да 5 базавых велічынь (ад 80 да 200 рублёў).

Каментары1

  • Дзядзька
    09.11.2024
    У Фінляндыі 90€ за R17

Пасля даносу Бондаравай раптоўна адмянілі выставу ў музеі Янкі Купалы. Цяпер яна патрабуе на музеі шыльды па-руску24

Пасля даносу Бондаравай раптоўна адмянілі выставу ў музеі Янкі Купалы. Цяпер яна патрабуе на музеі шыльды па-руску

Усе навіны →
Усе навіны

Падчас пратэстаў у Грузіі затрымалі беларуса1

Урадавыя войскі Сірыі разам з расіянамі пакінулі стратэгічна важныя авіябазы3

Чаму атлусценне вяртаецца? Аказваецца, тлушчавыя клеткі маюць «памяць»1

Сірыйскія ўлады заявілі пра вывад войскаў з Алепа

Трэніруецеся, каб пахудзець? Гэта рэдка спрацоўвае — навукоўцы1

Олаф Шольц заклікаў свайго галоўнага апанента «не гуляць у рускую рулетку»1

Чалы: Для Лукашэнкі аднолькава дрэнныя і перамога Расіі, і перамога Украіны. Ён хацеў бы нічыёй4

У Мінску людзі за тры дні выстройваюцца ў чаргу па кватэры2

Гродзенскі музей купіць карціну мясцовага мастака пра вайну з сімвалам Z9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля даносу Бондаравай раптоўна адмянілі выставу ў музеі Янкі Купалы. Цяпер яна патрабуе на музеі шыльды па-руску24

Пасля даносу Бондаравай раптоўна адмянілі выставу ў музеі Янкі Купалы. Цяпер яна патрабуе на музеі шыльды па-руску

Галоўнае
Усе навіны →