У найбліжэйшыя месяцы адбудзецца суд па змене рэжыму ўтрымання, але палітвязень просіць за яго не хвалявацца.
Гродзенскі абласны суд 6 чэрвеня пакінуў прысуд палітвязню без зменаў — 20 гадоў калоніі. Ужо на наступны дзень адразу з карцара яго этапавалі ў калонію. Пры гэтым жонцы Гундара дазволілі спатканне з ім, але яна не паспела трапіць на яго праз хуткі этап, як піша «Вясна».
Дачка Гундара ў фэйсбуку напісала, што Уладзіміра 9 чэрвеня змясцілі ў ШІЗА на 7 сутак. Ён мяркуе, што ў найбліжэйшы час яго зноў некалькі разоў закінуць у штрафны ізалятар, пасля чаго адбудзецца суд па замене рэжыму на турэмны. На ягоную думку, гэта зойме прыкладна 3 месяцы, але просіць за яго не хвалявацца. Акрамя гэтага, палітвязень у лісце напісаў, што ягоныя біблейскія складнікі «зніклі» ўжо ў калоніі.
Падтрымайце Уладзіміра: ПК № 2. 213800, Бабруйск, Сікорскага, 1, 16 атрад, Уладзімір Тадэвушавіч Гундар
Каментары