Грамадства44

Паліна Шуба задумалася аб прафесіі ідэолага і хвалюецца за брата ў Маскве

Вядучая БТ Паліна Шуба, якая нядаўна пасля дэкрэту вярнулася ў эфір, расказала, як назвала дзяцей і што яе хвалюе з нагоды вайны ва Украіне.

Паліна Шуба. Скрын відэа БТ

Цяпер Паліна Шуба вядзе перадачу «Галоўны эфір» на «Беларусь 1» і пакуль пераходзіць у новую прафесію не збіраецца.

«Але, магчыма, калі‑небудзь паспрабую. Нядаўна пайшла на курсы Акадэміі кіравання па спецыяльнасці «дзяржкіраванне і ідэалогія». І цалкам дапускаю, што не стану заседжвацца на тэлебачанні, калі зразумею, што пара рухацца далей. Жыццё адно, і трэба многае паспець зрабіць», — кажа яна ў інтэрв'ю «СБ. Беларусь сегодня».

Год таму Паліна Шуба стала мамай — нарадзіла дзяўчат-двайнятак. Назвала Іванкай і Стэфаніяй.

У інтэрв'ю вядучая выказалася і пра падзеі 2020 года.

«Доўгі час я лічыла сябе мяккім чалавекам, але пасля 2020 года нешта ў маім характары змянілася. Часам пытаюся ў сябе: ці вярнула б я тых, хто мне тады здрадзіў, у сваё асяроддзе, ці хацела б я з імі зноў працаваць поплеч? І мой адказ: адназначна не.

Той, хто здрадзіў адзін раз, абавязкова здрадзіць яшчэ. Гэта мая пазіцыя. Магчыма, яна занадта катэгарычная».

Што да вайны ва Украіне, то вядучая хвалюецца за брата, які працуе ў Маскве.

«Мой родны брат працуе ў Маскве, вядома, мы ўсе вельмі перажываем. Але ведаеце, уся мая сям'я стаіць на дзяржаўных пазіцыях, і пакуль кіруе наш прэзідэнт — неяк спакойна на душы, ёсць упэўненасць у тым, што да бяды не дойдзе. З ім надзейна», — зрабіла яна рэверанс у бок Лукашэнкі.

Каментары4

  • Квач
    29.06.2023
    Галаўны кефір...
  • тутэйшыя
    29.06.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Potato supremacist
    29.06.2023
    У нас тут тоже душевно с тех пор как наше спокойствие начала охранять частная военная компания. И в Москву ехать не надо.

Знайшлося тлумачэнне, чаму расійскія «шахеды» залятаюць у Беларусь1

Знайшлося тлумачэнне, чаму расійскія «шахеды» залятаюць у Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская не будзе заклікаць беларусаў ісці на выбары і пратэставаць65

Міністр сувязі: 5G — гэта ўсяго толькі тэхналогія. Карыстальніку ўсё роўна, 5G, 6 або 47

Перад выбарамі ў Гомелі затрымалі як мінімум 10 чалавек, двух — па крымінальнай справе

Паглядзіце, якая незвычайная птушка заляцела ў Беларусь1

Дырэктар водаканала патлумачыў, чаму асадак ад вады ў чайніку — гэта нармальна4

У СК расказалі, праз які месенджар часцей за ўсё падманваюць беларусаў1

Як барацьба за экалогію і санкцыі прывялі еўрапейскі аўтапрам да крызісу20

У сталічным «Паўночным беразе» будуюць першы дзіцячы садок. Якім той будзе2

Бундэсвер: За крушэннем самалёта DHL у Літве можа стаяць Расія4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Знайшлося тлумачэнне, чаму расійскія «шахеды» залятаюць у Беларусь1

Знайшлося тлумачэнне, чаму расійскія «шахеды» залятаюць у Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →