Украінцы вызвалілі плацдарм на левым беразе Дняпра насупраць Херсона
Расійскія ваенкары заявілі пра страту кантролю над падыходамі да Антонаўскага моста.
«Падраздзяленні УС Расіі адышлі з раёна, бо пастаянная работа варожай артылерыі і дзеянні ССА праціўніка стварылі пагрозу акружэння нашых сіл. Адыходзілі з баямі, на выручку прыйшлі суседнія падраздзяленні. У выніку баёў УС Расіі панеслі страты», — піша ваенкар «Два маёры». Расійскія вайскоўцы праз яго просяць аб нанясенні авіяўдараў па мосце, пад якім, па яго словах, хаваецца ад артагню праціўнік.
Раней украінскія вайскоўцы пакінулі занятыя імі астравы на Дняпры пасля падрыву плаціны Кахоўскай ГЭС і выкліканага гэтым разліву ракі.
Каментары