Грамадства88

Айцішнік стаў «пагрозай бяспецы» ў Літве з-за працы на БелАЭС па размеркаванні

Выданне Devby.io піша пра яшчэ адну гісторыю анулявання ДНЖ у Літве для беларусаў, якая ўскладняецца тым, што ў дзяцей скончыліся беларускія пашпарты, а праязныя дакументы ім не выдалі.

Цяпер ІТ-спецыяліст з Беларусі Леанід, які пражыў з сям’ёй больш за два гады ў Вільні, шукае рашэнне, як і дзе жыць далей. На мінулым тыдні Літва прызнала яго «пагрозай нацыянальнай бяспецы», у выніку чаго анулявалі ягоны дазвол на жыхарства (ДНЖ). Звычайная на сёння сітуацыя ўскладняецца тым, што вярнуцца ў Беларусь сям’я не можа, і праблема не толькі ў гэтым. 

У чым заключаецца «пагроза»

Як расказаў выданню сам Леанід, ён па адукацыі фізік, выпускнік БДУ, і ў 2015 годзе па размеркаванні трапіў на БелАЭС, дзе фактычна адпрацаваў два гады. У 2017 годзе ў яго нарадзілася дачка, і ён на тры гады пайшоў у дэкрэтны адпачынак. Пасля дэкрэту, вясной 2020 года, ён звольніўся з АЭС і перайшоў у ІТ. У студзені 2022 года Леанід прыняў прапанову ад літоўскай кампаніі і пераехаў з сям’ёй у Вільню.

Усё ішло добра: сіняя картка, кватэра побач са школай і секцыямі для дзяцей (іх ужо двое), жонка таксама знайшла працу ў ІТ. Як і іншыя мігранты з Беларусі, Леанід у 2022 годзе запоўніў анкету пра мінулыя работы і добрасумленна пазначыў працу на АЭС. У 2023 годзе гісторыі анулявання ДНЖ тых беларусаў, якія служылі ў войску па кантракце або працавалі на стратэгічных аб'ектах Беларусі ці Расіі, выклікалі занепакоенасць, але да Леаніда тады не было прэтэнзій. Праблема ўзнікла нечакана.

Здавалася, што пагроза мінула

У лютым 2024 года ў дзяцей скончыўся тэрмін ДНЖ, а ў маі 2024-га — беларускіх пашпартоў. Бацькі звярнуліся ў Дэпартамент міграцыі (Мігрыс) і прадставілі доказы таго, што яны не могуць паехаць у Беларусь для абмену дакументаў. У выніку дзецям выдалі новыя карткі, якія дзейнічалі да 2025 года, калі заканчвалася і сіняя картка Леаніда.

«У 2023 годзе мы моцна перажывалі, але калі нам працягнулі дзіцячыя ДНЖ, мы супакоіліся», — кажа Леанід.

Але не

Праз некалькі месяцаў пасля гэтага дарослыя падалі заяўку на праязныя дакументы для дзяцей, але замест іх праз 3,5 месяца Леанід атрымаў паведамленне аб ануляванні свайго ДНЖ з-за працы на БелАЭС, што робіць яго «пагрозай нацыянальнай бяспецы Літвы». У дадатак ён атрымаў забарону на ўезд у краіну.

Вытрымка з ліста Мігрыса: «У Дэпартамент міграцыі паступіў ліст ад Дэпартамента дзяржаўнай бяспекі ад … 2024. № …, у якім пазначана, што асоба ўяўляе пагрозу дзяржаўнай бяспецы. Пры запаўненні анкеты асоба пазначыла, што ў 2015—2020 гадах працавала на атамнай электрастанцыі Рэспублікі Беларусь»

З-за таго, што жонка і дзеці афармляліся разам з Леанідам «прычэпам», іх ДНЖ таксама анулявалі.

Сям’я павінна пакінуць Літву ў найбліжэйшы час. У Беларусь вярнуцца яны не могуць, а пераехаць у іншыя краіны пакуль могуць толькі дарослыя (іх пашпарты яшчэ дзейнічаюць), але без дзяцей.

Магчымыя рашэнні

«Зразумела, што без дзяцей мы нікуды не паедзем, — кажа Леанід. — Зараз мы кансультуемся з юрыстамі і НКА, каб вызначыць далейшыя крокі. Магчыма, будзем падаваць у суд, але чакаць рашэння суда ў Літве мне, верагодна, не дазволяць. Ідэальны варыянт — падацца на новы ДНЖ для сям'і, а сам Леанід мог бы працаваць з трэцяй краіны і спрабаваць вярнуцца пасля выйгрышу ў судзе».

Цяпер сям’я атрымлівае супярэчлівую інфармацыю ад юрыстаў: ад «паспяховых апеляцый не было» да «такія справы можна вырашыць».

Магчыма, Леаніду давядзецца падавацца на міжнародную абарону.

Каментары8

  • Мігрыс
    18.09.2024
    Літоўцы маюць права бараніцца. Айцішнік не пенсіянер з інваліднасцю, які збег у адных тапках, знойдзе сябе ў іншай краіне.Тым больш, калі падаваўся па блакітнай картцы; відаць, не вельмі тая міжнародная ахова трэ была.
  • FF
    18.09.2024
    Мне ў літоўскай візе адмовілі за тэрміновую (!) службу. Максімальна антыбеларуская краіна
  • А можа так і трэба?
    18.09.2024
    Мігрыс, а можа так і трэба?

Аляксандр Лукашэнка пацалаваў ордэн, уручаны яму Пуціным16

Аляксандр Лукашэнка пацалаваў ордэн, уручаны яму Пуціным

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Пінскам наклалі арышт на бацькоўскую хату кіраўніка «Белсата»5

Расійскія войскі ўвайшлі ў Тарэцк на Данбасе6

На ЗША ідзе звышмагутны ўраган самай апошняй катэгорыі. З-за яго могуць увесці новую класіфікацыю3

Памёр Аляксей Тамілаў

У Луганскай вобласці загінуў яшчэ адзін беларус, які ваяваў за Расію10

Брытанская лабараторыя прапануе паслугі па кланаванні хатніх гадаванцаў3

З «Белшыны» знялі еўрапейскія санкцыі, але яна працягвае працаваць на расійскую ваенную машыну7

Бітва за час: хто першы ўсталюе гадзіннік на Месяцы?1

Памёр Уладзімір Церабун1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка пацалаваў ордэн, уручаны яму Пуціным16

Аляксандр Лукашэнка пацалаваў ордэн, уручаны яму Пуціным

Галоўнае
Усе навіны →