Усяго патроху

YouTube зніжае бар'ер для ўдзелу ў праграме манетызацыі

YouTube зніжае патрабаванні да стваральнікаў кантэнту для атрымання доступу да прылад манетызацыі ў рамках Партнёрскай праграмы YouTube (YPP).

Выява: vecteezy

Такім чынам, новыя ўмовы для ўдзелу ў партнёрскай праграме:

  • наяўнасць 500 падпісчыкаў;
  • тры публічныя загрузкі за апошнія 90 дзён;
  • альбо 3000 гадзін праглядаў у мінулым годзе, альбо 3 мільёны праглядаў Shorts-відэа за апошнія 90 дзён.

Ранейшыя ж умовы ўключалі наяўнасць не менш за 1000 падпісчыкаў, а таксама 4000 гадзін праглядаў у мінулым годзе альбо 10 мільёнаў праглядаў Shorts за апошнія 90 дзён.

Калі стваральнікі кантэнту дасягаюць гэтага новага парога, яны могуць падаць заяўку на ўдзел у Партнёрскай праграме і атрымаць доступ да такіх прылад манетызацыі, як Super Thanks, Super Chat і Super Stickers. Таксама робяцца дасяжнымі такія прылады падпіскі, як спонсарства канала і магчымасць прасоўваць свой уласны мерч (тавары са сваёй сімволікай) з дапамогай YouTube Shopping.

Крытэрыя загрузкі трох відэа за 90 дзён выклікае пытанні, бо стваральнікі доўгіх відэа могуць не мець дастатковай колькасці матэрыялу ці часу для стварэння некалькіх доўгіх відэа цягам такога кароткага перыяду, нягледзячы на ​​тое, што яны могуць збіраць мільёны праглядаў.

Пакуль YouTube прымяніў новыя крытэрыі манетызацыі толькі ў ЗША, у Вялікабрытаніі, у Канадзе, на Тайвані і ў Паўднёвай Карэі. Пазней яны маюць быць распаўсюджаныя і на іншыя краіны, дзе даступны YPP.

Кампанія таксама пашырае свой пілотны партнёрскі праект Shopping для большай колькасці стваральнікаў у ЗША. Зараз стваральнікі, якія ўжо ўдзельнічаюць у YPP і маюць больш за 20 000 падпісчыкаў, змогуць пазначаць прадукты ў відэа і Shorts і атрымліваць за гэта камісію.

TechCrunch нагадвае, што даходамі ад рэкламы ў Shorts YouTube таксама пачаў дзяліцца са стваральнікамі ў лютым. Падчас справаздачы аб прыбытках за 4-ы квартал 2022 года кампанія заявіла, што Shorts перавысілі 50 мільярдаў праглядаў штодня. Для параўнання: у кастрычніку мінулага года цукербергаўская кампанія Meta паведаміла, што Reels штодня праглядалі 140 мільярдаў у Instagram і Facebook.

Да таго ж нагадаем, што ў сакавіку YouTube быў вымушаны змяніць свае правілы супраць выкарыстання ненарматыўнай лексікі ў пачатку відэа. У лістападзе мінулага года кампанія зацвердзіла правілы, згодна з якімі дыскваліфікавалася любое відэа з выкарыстаннем ненарматыўнай лексікі ў першыя 15 секунд — нават калі відэа было запампавана нашмат раней. Але ж цяпер у адпаведнасці з новай палітыкай кампанія абмежавала час да 7 секунд і дазволіла выкарыстанне ненарматыўнай лексікі ў музыцы.

У мінулым годзе YouTube анансаваў таксама Creator Music — прыладу для выканаўцаў, каб зарабляць грошы ў абмен на выкарыстанне іх музыкі ў чужых відэа. У сакавіку кампанія выпусціла новую метрыку для адсочвання ахопу выканаўцы ў розных фарматах, уключаючы кароткія відэа Shorts.

Каментары

Стала вядома пра затрыманне 77-гадовага Васіля Густыра, аднаго з найлепшых аграрыяў Беларусі2

Стала вядома пра затрыманне 77-гадовага Васіля Густыра, аднаго з найлепшых аграрыяў Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Расследаванне крушэння самалёта DHL у Вільні: Доказаў тэракту няма

Карэспандэнт BBC Стыў Розэнберг напісаў песню для маскоўскай прадавачкі газет

Камуністы збіраюць подпісы адразу з двума бюстамі Леніна ФОТАФАКТ4

Ва ўсіх таксі Беларусі ўстановяць схаваныя камеры5

Экс-міністра Карлюкевіча знялі з пасады галоўнага рэдактара газеты «Звязда»9

За «здраду дзяржаве» судзяць супрацоўніка новастворанага Дэпартамента крымінальнай разведкі

Шольц і Зяленскі наведалі параненых салдат ФОТАФАКТ3

Бунт камерунскага футбаліста ў беларускім клубе: ён патрабаваў не карміць яго грэчкай8

Адміністрацыя Пуціна даручыла віцэ-губернатарам рыхтавацца да заканчэння вайны і фармаваць «вобраз перамогі»15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра затрыманне 77-гадовага Васіля Густыра, аднаго з найлепшых аграрыяў Беларусі2

Стала вядома пра затрыманне 77-гадовага Васіля Густыра, аднаго з найлепшых аграрыяў Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →