Грамадства33

У якіх выпадках у Беларусі раней судзілі памерлых і ці змогуць цяпер са сваякоў патрабаваць кампенсацыі па такіх справах?

Беларускія суды цяпер змогуць судзіць і мёртвых: гэта прадугледжваецца праектам закона «Аб змене Крымінальна-працэсуальнага кодэкса». Але насамрэч яшчэ ў 2017-м у Беларусі зрабілі магчымасць весці крымінальныя справы супраць памерлых. Праўда, зусім з іншай мэтай. У якіх выпадках такое было магчыма? І ці змогуць цяпер са сваякоў асуджанага памерлага патрабаваць выплаты? На гэтыя пытанні «Нашай Ніве» адказалі юрысты сэрвісу бясплатнай і ананімнай юрыдычнай дапамогі LegalHub.

Генпракурор Андрэй Швед. Фота: БелТА

Раней, калі падазраваны ці абвінавачаны паміраў да прысуду, крымінальную справу павінны былі спыніць.

«Але гэтае спыненне не азначала рэабілітацыі. Гэта так ці інакш было б плямай на біяграфіі памерлага, сведчаннем таго, што ён, хутчэй за ўсё, быў злачынцам. Сваякі памерлага, вядома, маглі быць незадаволенымі такім кляймом (у нейкіх выпадках гэта магло мець негатыўныя наступствы і для іх асабіста, калі, напрыклад, яны спрабавалі б заняць нейкія пасады, дзе правяраюць біяграфію ў тым ліку блізкіх сваякоў)», — тлумачаць юрысты LegalHub.

Таму сваякі маглі падаць адпаведную заяву аб нязгодзе са спыненнем справы. У гэтым выпадку справа працягвалася да самага прысуду (ці закрывалася па іншых абставінах, напрыклад — праз недаказанасць). 

«Падчас расследавання і далейшага разгляду справы сваякі рабіліся прадстаўнікамі памерлага і мелі працэсуальныя правы і паўнамоцтвы. У выпадку абвінаваўчага прысуду ў ім павінна быць адзначана, што віна памерлага даказаная, але прысуд у любым разе робіцца без прызначэння пакарання. 

То-бок у папярэдніх выпадках такое было магчыма, толькі калі сваякі выказалі жаданне даказаць праз суд, што памерлы невінаваты», 

— расказваюць юрысты.

Галоўная змена цяпер заключаецца ў тым, што крымінальныя справы па тых злачынствах, якія не маюць тэрміну даўніны, абавязкова разглядаюцца, нават калі абвінавачаныя ўжо памерлі. 

«Зразумела, што мэта гэтай змены ўжо не ў тым, каб даць права на доказ невінаватасці, а наадварот, у тым, каб забяспечыць нейкую, мабыць, гістарычную адказнасць», — лічаць юрысты.

Трэба разумець, што тэрміны даўніны не распаўсюджваюцца толькі на вельмі кароткі спіс злачынстваў: падрыхтоўка і вядзенне агрэсіўнай вайны (артыкул 122 КК); акт міжнароднага тэрарызму (артыкул 126 КК); генацыд (артыкул 127 КК); злачынства супраць бяспекі чалавецтва (артыкул 128 КК); вытворчасць, назапашванне або распаўсюджанне забароненых сродкаў вядзення вайны (артыкул 129 КК); экацыд (артыкул 131 КК); прымяненне зброі масавага паражэння (артыкул 134 КК); парушэнне законаў і звычаяў вайны (артыкул 135 КК); злачынныя парушэнні нормаў міжнароднага гуманітарнага права падчас узброеных канфліктаў (артыкул 136 КК); бяздзейнасць або адданне злачыннага загада падчас узброенага канфлікту (артыкул 137 КК). 

«Адпаведна, гэтыя артыкулы пакуль ніяк немагчыма прымяніць, напрыклад, супраць нейкіх дзейных палітычных апанентаў, калі хтосьці з іх, напрыклад, памрэ. Бачна, што адзіны імаверны выпадак прымянення гэтых новых правілаў — нейкія справы па гістарычных падзеях, хутчэй за ўсё, улюбёная генеральным пракурорам справа аб «генацыдзе беларускага народа». 

Сумнеўна, што нейкія абвінавачанні будуць сапраўды даказаны, калі ўлічыць ужо раней заўважаныя памылкі ва ўсім «следстве» па гэтай справе. З вялікай імавернасцю на падставе даволі сумнеўных даказаў будзе ладзіцца спроба нават з фармальнага крымінальнага боку кампраметаваць як шэраг беларусаў, якія былі ў той ці іншая ступені калабарантамі падчас вайны, так і розных дзеячаў іншых краін (у першую чаргу — Польшчы, Літвы і Украіны)», — лічаць юрысты.

Нават Адольф Гітлер, Генрых Гімлер, Ёзэф Гебельс і іншыя вышэйшыя дзеячы нацысцкай Германіі, якія памерлі да пачатку спраў супраць іх і чыя адказнасць за злачынствы нацыстаў была відавочная, не былі прыцягнуты да пасмяротнай крымінальнай адказнасці (і гэта пры тым, што пры стварэнні Нюрнбергскага трыбунала, як цалкам новага інстытута, маглі прадугледжвацца нейкія нормы аб асуджэнні памерлых злачынцаў). 

Калі вяртацца да беларускіх рэалій, важна яшчэ адзначыць: у той частцы кодэкса, дзе пазначаецца, што прысуд супраць памерлага абвінавачанага так ці інакш будзе без нейкага пакарання (будзе толькі канстатацыя факта вінаватасці), ніякіх зменаў няма. 

«Ніякіх матэрыяльных наступстваў у дачыненні да сваякоў загінулага не прадугледжваецца.

Каб нешта падобнае ўзнікне, трэба рабіць дадатковыя змены. І нават у выпадку зменаў сумнеўна, што знайсці сваякоў такіх абвінавачаных на тэрыторыі Беларусі цяпер будзе надта проста», — адзначаюць юрысты.

Чытайце таксама: 

Швед адказаў на пытанне, што будзе, калі суд прызнае вінаватым памерлага

Швед вызначыўся, па якіх артыкулах будуць судзіць памерлых

Уводзіцца адміністрацыйная адказнасць за «прапаганду нетрадыцыйных сэксуальных адносін» і бяздзетнасці

Праваабаронцы расказалі, колькі мігрантаў загінула на мяжы Беларусі і ЕС і што цяпер з тымі, хто застаўся ў краіне

Каментары3

  • умка
    19.06.2023
    гэта магло мець негатыўныя наступствы і для іх асабіста, калі, напрыклад, яны спрабавалі б заняць нейкія пасады, дзе правяраюць біяграфію ў тым ліку блізкіх сваякоў

    нічэво сібе
    а ў 1994 гаду пачыму ніхто нічэво ні правяраў? аў
  • Питон
    19.06.2023
    дожен иметь вид лихой и придурковатый
  • mikola
    19.06.2023
    U jakih vypadkah sudzili ? Pry Dyktatary Staline Sudzili !

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Марыя Васілевіч расказала, як стала вядучай «Калыханкі». Кажа, гэта не дзеля папулярнасці6

Даляр на таргах апускаўся ніжэй за 3,10 рубля1

«Байсол» збірае грошы для дзяцей палітвязняў перад школай — яшчэ можна падтрымаць2

Экс-дзяржсакратар ЗША апублікаваў імаверны мірны план Трампа па Украіне. Што ў ім?26

Падазраванага ў падрыве машыны афіцэра ў Маскве даставілі з Турцыі ў Расію

Спявачка Ірына Дарафеева адпачывала ў Турцыі ў гатэлі 18+ ФОТЫ22

28-гадовая жанчына прымала ванну разам з двухгадовай дачкой і размаўляла па тэлефоне з мужам. Гісторыя скончылася трагічна2

Дзесяць займальных пытанняў пра беларуска-габрэйскую кухню ТЭСТ

Сярод зарэгістраваных выбарцаў за Трампа 48%, за Харыс 46% — апытанне New York Times4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →