Спорт11

Раней за Глеба і Домрачаву. Зашквары беларускага спорту да 2020 года

Гісторыя з Ціманоўскай, санкцыі за саўдзел у вайне, праўладны ліст — не злічыць тых зашквараў, у якія трапіў за апошнія пару гадоў беларускі спорт. А ці былі такія выпадкі да 2020 года? Згадваем толькі некаторыя з гісторый, якія і дагэтуль вызываюць сорам.

Дагаварнякі там, дагаварнякі тут

Дамоўныя матчы — тое, чаго ў беларускім спорце было багата і да жніўня-2020, і пасля. Першыя званочкі з’явіліся яшчэ ў 2001 годзе, калі праходзіла кваліфікацыя да ЧС-2002. Тагачасны скандал датычыўся гульні паміж Беларуссю і Украінай: коўч беларускай зборнай Эдуард Малафееў абвінаваціў некаторых сваіх падапечных у здачы матча (але доказаў не прывёў).

Восенню 2003 года экс-гулец беларускай зборнай Валерый Шанталосаў, як лічыцца, прапанаваў калегам па нацыяналцы грошы за патрэбныя вынікі ў гульнях з Чэхіяй і Малдовай — паразы з розніцай адпаведна ў адзін і два галы. Такія вынікі і мелі месца. Шанталосаў перабраўся працаваць у Расію, прызнаў сваю віну і пазбег юрыдычнага пакарання, але ў беларускім футболе яго прызналі персонай нон-грата.

Праз дзесяць з лішкам гадоў размова пайшла пра цэлую хвалю дагаварнякоў. У 2017-м арганізатараў дагаварнякоў у вышэйшай лізе Вячаслава Замару і Юрыя Сыраквашку адправілі на хімію з накіраваннем, экс-гульца кіеўскага «Дынама» Уладзіміра Макоўскага — на хатнюю хімію, шэрагу ўдзельнікаў дагаварнякоў далі штрафы. У ліпені 2020-га арганізатараў новых дагаварнякоў Віталя Ланько і Віктара Баравіцкага асудзілі адпаведна на тры і чатыры гады хіміі, некалькі ўдзельнікаў дамоўных матчаў атрымалі мякчэйшыя прысуды — хатнюю хімію і папраўчыя працы.

Вядома, не футболам адзіным. У верасні 2020-га абвясцілі прысуды хакеістам маладзечанскага «Дынама» за ўдзел у дамоўнай гульні з «Магілёвам» у лістападзе 2019 года. Аляксандр Сырэй і Мікіта Шэлег атрымалі па два гады калоніі з адтэрміноўкай, а Аляксей Іваноў, яшчэ адзін гулец, атрымаў штраф.

Адзначым для справядлівасці, што ў скандалы з дамоўнымі гульнямі часцей за ўсё трапляюць гульцы з небагатых клубаў, для якіх узяць грошы за дагаварняк — самы просты спосаб паправіць хісткае фінансавае становішча. Вось як пра гэта казаў у 2020 годзе адзін з абвінавачаных у такім злачынстве: «Ты вось мне скажы, чаму клуб не караюць за тое, што ён не плаціць футбалістам? Бо не праз добрае жыццё гульцы пайшлі на такі крок. Абставіны вымусілі, ужо не было іншага выбару». Так што калі гэта і зашквар, вінаватыя ў ім не толькі шараговыя футбалісты.

Засілле допінгу

Думаеце, дамоўных матчаў у нас было зашмат? Гэта мы яшчэ не казалі пра допінгавыя скандалы!

Згадаем, бадай, самы яркі з іх — з удзелам беларускіх лёгкаатлетаў Івана Ціхана і Вадзіма Дзевятоўскага. З Алімпіяды-2008 спартоўцы прывезлі медалі: у Дзевятоўскага было срэбра, а ў Ціхана — бронза. Праз тыдзень пасля турніру ў пробах беларусаў знайшлі павышаны ўзровень тэстастэрону і запыталі ў іх тлумачэнні. Адказ быў арыгінальны: абодва лёгкаатлеты казалі пра тое, што доўга ўстрымліваліся ад сэксу, а Ціхан яшчэ і расказаў, што падчас апошняга этапу падрыхтоўкі актыўна ўжываў морапрадукты і бычыныя яйцы, то-бок «ганады самцоў буйной рагатай жывёлы».

Іван Ціхан. Фота: НАК Беларусі

Паводле спартоўцаў, усё гэта магло выклікаць высокі ўзровень тэстастэрону, але Міжнародны алімпійскі камітэт палічыў інакш і забраў у абодвух беларусаў медалі. Каб вярнуць іх, спатрэбілася каля паўмільёна даляраў і праца дасведчанага юрыста Майка Моргана, які знайшоў у кейсе Ціхана і Дзевятоўскага нібыта шмат парушэнняў з боку допінг-афіцэраў. Гэта быў не адзіны допінгавы скандал у жыцці Ціхана, але тое ўжо іншая гісторыя.

Больш таямнічым быў допінгавы кейс лёгкаатлеткі Надзеі Астапчук. У 2012 годзе спартоўку дыскваліфікавалі на год за ўжыванне допінгу на Алімпіядзе ў Лондане і пазбавілі ў сувязі з гэтым алімпійскага золата ў штурханні ядра. Але пазней з'явілася прызнанне коўча Астапчук Аляксандра Яфімава: той сказаў, што дадаваў прэпарат у ежу спартоўкі, бо баяўся за яе вынікі, а самой Надзеі нічога пра допінг не казаў.

А ў 2017 годзе за допінг дыскваліфікавалі беларусаў цэлага віду спорту. Гаворка пра цяжкую атлетыку, дзе нашы спартоўцы стабільна збіралі на сябе допінгавыя грахі. Напрыклад, толькі за дзве алімпіяды, у 2008 і 2012 годзе, беларусы адзначыліся 7 падобнымі эпізодамі. Пад рэвізію траплялі і вынікі з чэмпіянатаў свету і Еўропы. Так, напрыклад, цяжкаатлетаў Аляксандра Макаранку і Марыну Шкерманкову пазбавілі адпаведна золата і бронзы ЧС-2013.

Арбітр — легенда ютубу

5 ліпеня споўніцца 15 гадоў гісторыі, якая праславіла на ўвесь свет вядомага брэсцкага арбітра Сяргея Шмоліка. Яму выпала працаваць на матчы 13-га тура футбольнай вышэйшай лігі паміж «Віцебскам» і «Нафтанам». Наведвальнікі той гульні заўважылі нестандартныя рухі арбітра і вымушаныя былі ўрэшце прызнаць, што праблема не ў раптоўнай хваробе ці ў нечым яшчэ — Шмолік проста вельмі п'яны. Існуе відэа з тым, як выглядаў на той гульні Сяргей Шмолік, і на сёння яно набрала на ютубе ажно 744 тысячы праглядаў:

Гісторыя Шмоліка разляцелася па замежных медыя, але і на стадыёне ў Віцебску яе назіраў замежнік — тагачасны галоўны трэнер беларускай зборнай Бернд Штанге, які быў здзіўлены пабачаным. У няшчаснага арбітра знайшлі 2,6 праміле алкаголю. З іншага боку, існуе версія, што вынікі тэсту сфальсіфікавалі, а паводзіны Шмоліка тлумачацца папросту яго дрэнным самаадчуваннем, а да гульні ён не піў.

Беларускай футбольнай федэрацыі спатрэбілася дзевяць дзён, каб прысудзіць Шмоліку пажыццёвую дыскваліфікацыю ў айчынным футбольным судзействе. Па стане на 2020 год экс-арбітр працаваў на факультэце фізічнага выхавання ў Брэсцкім дзяржуніверсітэце.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Не вытрымала ціску? Чаму Сабаленка прызналася, што не падтрымлівае вайну

Блогер Яўген Савін даў ацэнку беларускім футбалістам і паразважаў, хто мог бы стаць міністрам спорту

«Сустрэў будучую жонку ў 16 гадоў». Гісторыя кахання найлепшага гульца ЧС па хакеі і яго другой паловы

Каментары1

  • Ріргпер
    22.06.2023
    Так і на выбарах галасуюць як яны дамаўляюцца.

Знайшлося тлумачэнне, чаму расійскія «шахеды» залятаюць у Беларусь

Знайшлося тлумачэнне, чаму расійскія «шахеды» залятаюць у Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Міністр сувязі: 5G — гэта ўсяго толькі тэхналогія. Карыстальніку ўсё роўна, 5G, 6 або 46

Перад выбарамі ў Гомелі затрымалі як мінімум 10 чалавек, двух — па крымінальнай справе

Паглядзіце, якая незвычайная птушка заляцела ў Беларусь1

Дырэктар водаканала патлумачыў, чаму асадак ад вады ў чайніку — гэта нармальна4

У СК расказалі, праз які месенджар часцей за ўсё падманваюць беларусаў1

Як барацьба за экалогію і санкцыі прывялі еўрапейскі аўтапрам да крызісу20

У сталічным «Паўночным беразе» будуюць першы дзіцячы садок. Якім той будзе2

Бундэсвер: За крушэннем самалёта DHL у Літве можа стаяць Расія4

Даляр упершыню ўзяў планку 3,5 рубля, сёння падаражэўшы на шэсць капеек12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Знайшлося тлумачэнне, чаму расійскія «шахеды» залятаюць у Беларусь

Знайшлося тлумачэнне, чаму расійскія «шахеды» залятаюць у Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →