Грамадства3030

Лукашэнка хоча выбудаваць з Расіяй прастору накшталт Савецкага Саюза

Аляксандр Лукашэнка 8 чэрвеня сустрэўся з сакратарамі саветаў бяспекі дзяржаў — сяброў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы.

Аляксандр Лукашэнка 8 чэрвеня сустрэўся з сакратарамі саветаў бяспекі дзяржаў — сяброў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы

На ёй Лукашэнка зноў расказаў, што СНД — у коле ворагаў, самы галоўны з іх — гэта ЗША.

«Для амерыканцаў важна паставіць на калені Еўропу. Яны ім пакажуць, што такое ўводзіць еўра супраць даляра. Гэта таксама зразумела. І еўра пачало адваёўваць у свой час месца пад сонцам. Гэта амерыканцам не трэба. А фінансы — крывяносная сістэма».

Паводле Лукашэнкі, праз гэта ЗША пачалі ціснуць на Еўропу і цяпер хочуць раздзяліць яе. «Адгарадзіць яе ад нас. Ад Балтыкі да Чорнага мора праз Польшчу, Украіну. З Беларуссю не атрымалася: была задума гэты санітарны кардон пабудаваць ад Смаленска і ніжэй на Балтыку. Але цяпер узбройваюць Польшчу і Украіну. Але трэба, каб Украіна перамагла. Гэта іх залатая мара. Вось задума», — сказаў ён.

Лукашэнка таксама падзяліўся сваім намерам прапанаваць прэзідэнту Расіі выбудаваць праграму дзеянняў, «своеасаблівы план унутранага развіцця тэрыторый».

«З досведу Савецкага Саюза вы памятаеце: мы пад прыгнётам былі, ніхто нас не шкадаваў, нас спрабавалі задушыць. Але мы, у нейкім сэнсе замкнёныя ў сваіх межах, выдатна працавалі, былі самадастатковымі. Трэба разумець, што і Беларусь, і Расія — мы павінны гэтую прастору адбудаваць, выбудаваць планы, каб мы маглі быць самадастатковымі, каб нас праз даляр, яшчэ нейкую валюту не ставілі пастаянна на калені. Нам трэба выпрацаваць план унутранага развіцця нашай прасторы, перш за ўсё Расіі і Беларусі, раз ужо мы ў адной лодцы», — сказаў Лукашэнка.

Сёння стала вядома, што заўтра Лукашэнка зноў ляціць на сустрэчу з Пуціным. 

Каментары30

  • Нацбанк Зімбабвэ
    08.06.2023
    Відаць, усё ж такі плануецца агульная валюта. Старому дыктатару, відавочна, моцна заціснулі прычындалы.
  • умка
    08.06.2023
    "раз ужо мы апынуліся ў адной лодцы"
    пад назвай тытанік?
  • Oh no
    08.06.2023
    Божа, прыбяры ад нас усіх настальгуючых па сссру.

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць2

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць

Усе навіны →
Усе навіны

Трансгендарная дачка Ілана Маска адказала на яго гучныя заявы12

У дзень цырымоніі адкрыцця Алімпіяды ў Францыі адбыліся дыверсіі на чыгунцы1

У Мінску пачалі судзіць пяць чалавек па гучнай справе за «падрыхтоўку тэракту ў Дзень перамогі»3

Якая сетка кафэ самая распаўсюджаная ў Беларусі? Гэта не «Бургер Кінг» і не былы «Макдональдс»2

95-гадовая жанчына патанула ў каркасным басейне ў Лёзненскім раёне1

Марыя Васілевіч расказала, як стала вядучай «Калыханкі». Кажа, гэта не дзеля папулярнасці6

Даляр на таргах апускаўся ніжэй за 3,10 рубля1

«Байсол» збірае грошы для дзяцей палітвязняў перад школай — яшчэ можна падтрымаць2

Экс-дзяржсакратар ЗША апублікаваў імаверны мірны план Трампа па Украіне. Што ў ім?29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць2

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць

Галоўнае
Усе навіны →