Грамадства

Беларуса, які запусціў у Маскве бела-сінія шарыкі, затрымалі па выхадзе са спецпрыёмніка

Галаўлёў выходзіў са спецпрыёмніка па адбыцці арышту ў 15 сутак, аднак на выхадзе яго забралі людзі ў цывільным на легкавой машыне.

Фота: База

Арыштаванага за запуск бела-сініх шарыкаў і сцяга Дзмітрыя Галаўлёва паўторна затрымалі на выхадзе са спецпрыёмніка, як піша ОВД-Інфа.

Галаўлёў выходзіў са спецпрыёмніка па адбыцці арышту ў 15 сутак, аднак на выхадзе яго забралі людзі ў цывільным на легкавой машыне. Затрыманага павезлі ў АУС Паўночнае Чартанава, пра гэта ён сам паведаміў ОВД-Інфа.

Галаўлёву ставяць у віну артыкул аб прапагандзе нацысцкай сімволікі (ч. 1 арт. 20.3 КаАП). З ім знаходзіцца адвакат ад ОВД-Інфа Юлія Кузняцова.

24-гадовага гамельчука Дзмітрыя Галаўлёва і ягоную 33-гадовую жонку Юлію затрымалі 22 мая неўзабаве пасля таго, як у небе над Масквой заўважылі бела-сінія паветраныя шарыкі, да якіх быў прымацаваны бела-блакітна-белы сцяг (сімвал расійскай апазіцыі і антываеннага руху ў РФ).

Каментары

Дзяніс Мельянцоў і яго рэалпалітык: ён сапраўды памяняў погляды ці проста раней маскіраваўся?47

Грамадстваабмяркоўвайце!47

Дзяніс Мельянцоў і яго рэалпалітык: ён сапраўды памяняў погляды ці проста раней маскіраваўся?

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчыну, якая вучылася ў Варшаўскім універсітэце і доўгі час жыла ў Польшчы, арыштавалі за дапамогу палітвязням4

Ва Украіне зафіксавалі моцнае забруджанне ракі, якая цячэ з Расіі1

Пасля страты самалёта F-16 Зяленскі звольніў камандуючага Паветранымі сіламі4

Са дна Сожа ў Гомелі паднялі вялікі рагаты чэрап. Кажуць, што гэта старажытны бізон2

У Кобрынскім раёне на рабочага абрынуліся бетонныя пліты

Польшча збіраецца пастрожыць умовы выдачы дазволаў на працу іншаземцаў1

Рускамірнага актывіста Арцёма Агафонава выпусцілі на волю

Навукоўцы з Акадэміі навук заклікалі беларусаў ісці проста да іх, калі недзе вывудзяць адну рыбіну6

У Варшаве прадаюць мікракватэру з агульнай плошчай 10 «квадратаў». Кошт уражвае7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзяніс Мельянцоў і яго рэалпалітык: ён сапраўды памяняў погляды ці проста раней маскіраваўся?47

Грамадстваабмяркоўвайце!47

Дзяніс Мельянцоў і яго рэалпалітык: ён сапраўды памяняў погляды ці проста раней маскіраваўся?

Галоўнае
Усе навіны →