Грамадства33

«Халодная люць у нейкі момант мяне апанавала». «N.R.M.» збірае грошы на дапамогу палку Каліноўскага і едзе туды з канцэртам

Гурт «N.R.M.» збіраецца ва Украіну, каб зайграць канцэрт для палка Каліноўскага. Таксама музыкі хочуць прывезці ваярам некаторыя патрэбныя на фронце рэчы. Каб іх набыць, гурт абвясціў збор грошай на платформе zrzutka.pl — за некалькі дзён кампаніі было сабрана 60 % ад патрэбнай сумы (мэта — $ 12 000). Лідар калектыву Піт Паўлаў распавёў «Белсату», што набудуць на гэтыя грошы, хто данаціць больш за ўсё, а таксама як змянілася ягонае асабістае жыццё пасля пачатку вайны.

Музыка Піт Паўлаў. Фота: Ян Лісіцкі / «Белсат»

— Як да вас прыйшла ідэя паехаць выступіць перад каліноўцамі?

— Калі я пачуў, што створана нацыянальная адзінка — тады гэта быў батальён Каліноўскага, які нейкім чынам адпачкаваўся ад палка «Азоў», — першая думка была натуральная і простая: «О, для беларусаў ёсць месца на гэтай вайне — мне трэба там быць!»

— Як музыку ці як ваяру?

— Першая думка — як ваяру. На той момант я не так даўно вярнуўся з Кіева, дзе здымаўся ў навагодняй праграме «Белсата», у якой заспяваў песню, напісаную падчас нашай рэвалюцыі.

У мяне былі такія прыемныя ўражанні ад Кіева і гэтай паездкі, што [пасля пачатку поўнамаштабнай вайны] ў мяне ўнутры ўсё абвалілася, пачалі шукацца словы, і я напісаў песню. Прыпеў гучыць так:

Даць пад дых, штурхнуць у палонку,

Нібыта лязом па вачох паласнуць.

Святло і цемра, чорнае і белае,

Зло і дабро, халодная люць.

Вось гэтая халодная люць у нейкі момант мяне апанавала. Але ў мяне не хапіла энергіі, каб туды даехаць. Я рабіў усё тое, што мог, пісаў музыку.

— Што трэба зрабіць беларускаму музыку, каб паехаць выступаць ва Украіну перад беларусамі? Наколькі гэта цяжка ў арганізацыйным плане?

— Гэта вайна. Нас украінцы запісалі ў ворагі. Нам трэба давесці ўкраінцам, што мы не рускія. Што ўсе нашыя намаганні, жаданні, сэрцы — на баку Украіны. [У сэнсе паездкі] я бачу падтрыманне нашых, але таксама тое, што ўкраінцы ў маёй асобе [пабачаць], што я цалкам адданы справе перамогі Украіны над Расеяй. Проста нашая місія з перамогай Украіны не скончыцца, нам давядзецца вярнуць сабе яшчэ сваю краіну.

Каб праехаць мяжу, трэба прайсці праверку з боку Службы бяспекі Украіны. Я паспрабую праз полк зрабіць так, каб мяне спраўдзілі да паездкі, каб зменшыць час праверкі на мяжы.

Спадзяюся, я зараз праб’ю сцежку, і пасля па ёй паедуць мае калегі.

— Што менавіта вы збіраецеся набываць на атрыманыя грошы?

— Калі людзі сядзяць доўга ў акопах і не маюць магчымасці пайсці па сухпаёк, ім патрэбныя, скажам, мясныя чыпсы і цукеркі «Haribo», каб падтрымаць энергетычны баланс. Каб на 10 тысяч чалавек гэта набыць, патрэбная значная сума. Але гэта толькі прыклад. Ёсць яшчэ больш канкрэтныя рэчы, патрэбныя для вайны. Гэта рыштунак, вопратка і іншыя нерэгулярныя рэчы. Таму што рэгулярныя кшталту бронекамізэлек, шлемаў, аўтаматаў атрымлівае кожны салдат. Але ёсць рэчы, якіх не хапае, не ўсе пра гэта задумваюцца. І гэтую дзірачку мы можам запоўніць.

— Ці вы атрымліваеце водгукі ад людзей на ідэю вашай паездкі? Як выглядае такі фідбэк?

— Фідбэк пакуль што атрымаў толькі ад палякаў. Я даў інтэрв’ю польскаму блогеру, у каментарах пад якім — моцная хваля падтрымкі. Калі паглядзець на грошы, то большую частку сродкаў, якія ўжо сабраныя, закінулі палякі і працягваюць закідваць.

Ад нашых… З Беларусі ніхто нават не лайкае мае пасты, бо за гэта можна сесці. Таму пра падтрыманне можна толькі здагадвацца. Мой унутраны стрыжань кажа, што я на месцы, што я раблю тое, што трэба, — і ў мяне прыліў энергіі. І ўсе мае балячкі — калені там або праблемы з голасам — усё адступіла.

Учора пайшоў на турнік і вельмі добра патрэнаваўся. На працы не засынаю, а, наадварот, бадзёры. Таму што ў мяне ёсць справа, ёсць адказнасць. Перад хлопцамі з палка і перад тымі, хто данаціць.

Некалькі дзён таму я граў на мітынгу падтрымання палітвязняў у Варшаве. Да мяне падышла дзяўчына з Парната (слэнгавая назва Рэспубліканскай школы-інтэрната па музыцы і выяўленчым мастацтве ў Менску. Лічыцца, што назва паходзіць ад Парнаса, вуліцы Парніковай, дзе размяшчаецца школа, і слова «інтэрнат». — Заўв. рэд.). У яе сяброўка цяпер сядзіць, а яна тут. Вельмі дэмаралізаваная. Кажа, што дагэтуль не можа змірыцца — і пачынае апісваць, што яе сяброўка зрабіла. Я кажу: «Ды неістотна, што яна зрабіла, бо вы ўсё зрабілі правільна. Гэта яны злачынцы, а не мы. Вы ні ў чым не вінаватыя».

Людзі разгубленыя, яны шукаюць падтрымкі. І ў пэўны момант такой падтрымкай магу быць я. Але не заўсёды, на жаль.

Чытайце таксама:

Беларускі музыка Піт Паўлаў выпусціў альбом «Zbroja. Zołata. Kabiety»

Няволя, вайна і выгнанне раскрылі ў многіх беларусах суперздольнасці

Някляеў: Я пішу дзеля таго, каб не звар’яцець…

Каментары3

  • mikola
    31.05.2023
    Udaczy !
  • Тамара
    31.05.2023
    Трымайцеся, спадар Піт! Хай атрымаецца ўсё!
  • Цукерki I чЫпсы
    31.05.2023
    Энергии не хватило.

Стала вядома пра затрыманне 77-гадовага Васіля Густыра, аднаго з найлепшых аграрыяў Беларусі6

Стала вядома пра затрыманне 77-гадовага Васіля Густыра, аднаго з найлепшых аграрыяў Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным31

«Мы з вамі не па чутках ведаем, што такое культура ў нашай краіне». Што гаварылася на прадстаўленні новага міністра культуры15

Канал «Россия» расказаў, як сямейная пара расейцаў з тату на твары пакутуе ў Польшчы. А гэта беларусы, і ў іх усё добра10

«Змагацца за сваё жыццё кожны чортаў дзень». Амерыканскі рэпер вагой 220 кг выйшаў на сцэну з кіслародным балонам ФОТЫ1

Галоўчанка растлумачыў, чаму 3 студзеня не зрабілі выхадным днём

«У Грузіі няма зацэментаванай аўтарытарнай дзяржавы з жорсткай вертыкаллю». Беларус расказаў, у чым спецыфіка грузінскіх пратэстаў

Былы генсак НАТА заклікаў Украіну адмовіцца ад тэрыторый дзеля міру12

Ахоўніку ў Хойніках дапамог адбіцца ад ваўка ролік у TikTok. Міліцыянеры застрэлілі драпежніка з восьмага разу4

У Гомелі адкрылі беларускамоўны фаст-фуд15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра затрыманне 77-гадовага Васіля Густыра, аднаго з найлепшых аграрыяў Беларусі6

Стала вядома пра затрыманне 77-гадовага Васіля Густыра, аднаго з найлепшых аграрыяў Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →