Ва Украіне Дзень перамогі над нацызмам будуць адзначаць 8 мая, але 9-га таксама будзе свята
Вярхоўная Рада Украіны ўхваліла праект закона, ініцыяванага прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім, аб святкаванні Дня перамогі над нацызмам 8 мая, як гэта робіцца на Захадзе. 9 мая будзе адзначацца Дзень Еўропы.
Загад аб святкаванні Дня перамогі над нацызмам і Дня Еўропы Зяленскі падпісваў сёлета 8 мая, аднак ініцыятыва патрабавала таксама зменаў у нацыянальнае заканадаўства. Цяпер яны ўнесеныя.
Законапраект падтрымалі 317 з 353 дэпутатаў, зарэгістраваных у зале Вярхоўнай Рады.
Каментары