Званне ганаровага грамадзяніна Кіева было заснаванае ў 1982 годзе, і першым яго ўладальнікам стаў якраз генеральны сакратар ЦК КПСС, які годам раней урачыста адкрыў у Кіеве помнік Радзіма-маці.
Кіеўская гарадская рада пазбавіла генеральнага сакратара СССР Леаніда Брэжнева звання ганаровага грамадзяніна Кіева.
Гэтае пытанне стаяла ў чацвер на парадку пленарнага пасяджэння Рады. Паведамляецца, што гэтага звання пазбаўленыя яшчэ некалькі дзеячаў мінулага, але пакуль незразумела, хто менавіта.
Рашэнне дэпутатаў прымеркаванае да Дня Кіева, які адзначаецца штогод у апошнюю нядзелю мая.
З пачаткам расійскай агрэсіі ўкраінскія ўлады на розных узроўнях праводзяць палітыку «дэсаветызацыі», якая ўключае ў сябе ў тым ліку перайменаванне вуліц і плошчаў у гарадах Украіны, а таксама дэмантаж помнікаў, піша Бі-бі-сі.
Каментары