Свет44

Нарэшце прыдумалі, што рабіць з домам, дзе нарадзіўся Гітлер

Многія аўстрыйцы патрабуюць знесці дом, каб ён не служыў месцам пакланення для неанацыстаў.

Дом Гітлера. Фота: AP

У доме ў аўстрыйскім мястэчку Браўнау-ам-Ін, дзе нарадзіўся Адольф Гітлер, збіраюцца размясціць курсы павышэння кваліфікацыі для паліцэйскіх, на якіх будуць вывучаць правы чалавека, піша Бі-бі-сі.

Адольф Гітлер нарадзіўся ў гэтым старадаўнім доме, у здымным пакоі на апошнім, трэцім, паверсе ў 1889 годзе і правёў у ім немаўляткам усяго некалькі месяцаў, але гэты факт і цяпер, праз амаль 80 гадоў пасля разгрому нацызму, робіць гэты дом аб'ектам павышанай увагі, канфліктаў і дыскусій.

Урад выкупіў гэты дом ва ўладальніцы ў прымусовым парадку пасля доўгай цяжбы ў 2016 годзе, і цяпер плануе восенню пачаць яго перабудову, каб размясціць там курсы паліцэйскіх.

Аднак многія аўстрыйцы патрабуюць знесці дом, каб ён не служыў месцам пакланення для неанацыстаў, і гэта патрабаванне падтрымала ў 2016 годзе спецыяльна створаная экспертная камісія.

Іншыя ж тады, у 2016 годзе, выступалі за тое, каб зрабіць у доме цэнтр прыёму бежанцаў (гэта быў перыяд вялікай хвалі бежанцаў з Блізкага Усходу, перш за ўсё з Сірыі).

Трэція хацелі зрабіць у ім музей вызвалення Аўстрыі ад нацызму і казалі, што знос дома будзе аддаваць рэтушаваннем гісторыі краіны.

Чацвёртыя проста выступалі супраць зносу дома XVII стагоддзя пабудовы, таму што ён ёсць часткай старога горада Браўнау-ам-Іна.

У выніку МУС вырашыла размясціць у ім курсы. Перабудова павінна завяршыцца да 2025 года.

У гады нацызму гэты дом у мястэчку на паўночным захадзе Аўстрыі, проста на мяжы з Нямеччынай быў ператвораны ў месца пакланення Гітлеру і прыцягваў натоўпы турыстаў.

Затым, пасля вайны, на працягу некалькіх дзясяткаў гадоў урад Аўстрыі арандаваў дом у яго ўладальніцы Герлінды Помер. Яна атрымала дом у спадчыну ад маці, а тая купіла яго адразу пасля вайны ў былога высокапастаўленага чыноўніка нацысцкага рэжыму.

Урад пасяліў у доме дабрачынную арганізацыю, якая даглядала людзей з асаблівымі патрэбамі.

Затым Герлінда Помер засупраціўлялася планам правесці рамонт, і дамова аб арэндзе была прыпынена.

Пасля пяці гадоў пярэчанняў улады Аўстрыі прынялі закон, паводле якога прымусова выкупілі дом за 800 тысяч еўра. Фрау Помер падала ў суд, і праз тры гады суд прыняў рашэнне, што ўрад павінен заплаціць ёй 1,5 млн еўра.

Перад домам усталяваны камень з каменяломні нацысцкага канцлагера Маўтхаўзен з надпісам «Дзеля міру, свабоды і дэмакратыі. Фашызм не павінен паўтарыцца. Мільёны загінулых перасцерагаюць».

Каментары4

  • Ганьба
    24.05.2023
    Патрабуем перанесці ў гістарычэскае зданіе пасольства Беларусіі!
  • кровавых совковых неадекватов нужно судить
    24.05.2023
    Как сказал один колхозный пюрер: «И не все только плохое было связано в Германии с известным Адольфом Гитлером». Вот теперь он на пару с Вовой Путиным повторяют шаги Гитлера. В своей кровавости эти два неадеквата с идеологией рашизма уже даже превзошли своего кумира.
  • бар голубая устрица
    24.05.2023
    за свои слова отвечаете? девушка)

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў6

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Да калоніі і буйных штрафаў асудзілі прадстаўнікоў мінскага стартап-хаба «Імагуру»3

«З такой навукай, як у нас, мы поспехаў не даб'ёмся». Лукашэнка зноў узяўся за Акадэмію навук41

Пашкоджаны кабель паміж Швецыяй і Фінляндыяй4

Авіякампанія Qantas запланавала самыя доўгія рэгулярныя рэйсы ў свеце — 22 гадзіны ў небе

Беларуськалій падаў у суд на літоўскія ўлады з-за санкцый3

Лідарам па спажыванні трафіку ў Беларусі з'яўляецца чацвер4

Падаражэлі папулярныя крэдыты на жыллё

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі з кірмашу ў Польшчы51

Трамп паабяцаў «жорсткую расплату» ХАМАС, калі ізраільскія закладнікі не будуць адпушчаныя да ўступлення яго на пасаду2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў6

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →