Ашурка, Лобава, Бандарэнку пасмяротна ўзнагародзілі медалём Ордэна Пагоні
Жалобнае мерапрыемства прайшло ў Беластоку.
Высокую ўзнагароду Беларускай Народнай Рэспублікі, медаль Ордэна Пагоні атрымалі 9 выбітных беларусаў, пяцёра з якіх пасмяротна — Вітольд Ашурак, Эдуард Лобаў, Мікіта Краўцоў, Раман Бандарэнка і Васіль Грудовік, піша «Вясна».
Таксама сярод узнагароджаных чацвёра палітзняволеных: Паліна Шарэнда-Панасюк, Уладзімір Гундар, Дар'я Чульцова і Дзяніс Івашын. Толькі адна з іх, цяпер ужо былая палітзняволеная, Дар'я Чульцова атрымала ўзнагароду асабіста. Астатнія знаходзяцца за кратамі.
Уручаў медалі сябра рады БНР Яўген Вапа.
Медаль Ордэна Пагоні выраблены ў Вялікабрытаніі. На гэты момант сярод 37 узнагароджаных палітычныя вязні, байцы, якія загінулі ва Украіне, загінулыя беларускія пратэстоўцы.
Каментары