Грамадства11

«Далі спіс артыкулаў, выкраслілі ўсе, што меней за шэсць год, і сказалі выбіраць». Як фігурант «справы Аўтуховіча» сядзеў у камеры смяротнікаў

Павел Разановіч асуджаны па «справе Аўтуховіча». Ён атрымаў 19 год пазбаўлення волі. Былы палітвязень, які сядзеў з ім у СІЗА, распавёў у інтэрв'ю «Нашай Ніве», што адбывалася з Паўлам за кратамі.

Павел Разановіч. Фота: grodnonews.by

Паўла Разановіча затрымалі разам з бацькамі — праваслаўным святаром Сяргеем Разановічам і Любоўю Разановіч.

Пружанец Алег Кулеша сядзеў у «камеры смяротнікаў» разам з Паўлам у СІЗА №7. 

«Спачатку мяне адправілі ў «космас» (вандроўку па ўсім СІЗА). Некалькі дзён жыў у адной «хаце», пасля пераводзілі ў іншую, затым зноў перакідалі. Трапіў у «камеру смяротнікаў», дзе сустрэў Паўла Разановіча, вельмі моцнага і годнага чалавека.

«Космас» для мяне быў не зусім звычайны: з-за таго, што я беларускамоўны, мяне заткнулі ў «хату», дзе сядзеў «нізкі сацыяльны статус». Адразу здагадаўся, куды трапіў, дзесьці дзве гадзіны біў у дзверы, мяне вывялі і перавялі ў «камеру смяротнікаў», — кажа Алег.

Разановічы — бацька і сын — сядзелі насупраць адзін аднаго ў розных камерах. 

Побач з «хатай», у якой былі Алег і Павел, знаходзіўся пакой, дзе былі оперы. 

«Маці Паўла выводзілі да операў, праз маральны ціск яе даводзілі да шаленства, яна пачынала лямантаваць на ўсё СІЗА, здараліся істэрыкі. 

Павел пачынаў нагамі лупіць у «тармазы» (дзверы), яго адразу змяшчалі ў карцар на некалькі дзён. Праз нейкі час гэта гісторыя паўтаралася зноў. Маці яшчэ наўмысна вадзілі ўздоўж дзвярэй, каб бацьку з сынам такім чынам катаваць», — расказвае ён.

Пружанец Алег Кулеша. Фота: «Наша Ніва»

У «камеры смяротнікаў» Алег правёў каля месяца. Там вязні ўвесь час знаходзіліся пад наглядам. 

«Нават калі ты на «нужніку» сядзіш, на цябе глядзіць «вока», — успамінае ён. 

Павел Разановіч расказваў, як яго вазілі на допыт у КДБ.

«Там вісіць у іх нават партрэт не Лукашэнкі, а Пуціна, расійскія сцягі. А Павел запытаўся: дзе вашы сцягі? З нейкай палічкі дасталі маленькі, паставілі часова», — пераказвае тую размову Алег.

Разановічу далі спіс артыкулаў і сказалі выбіраць. 

«Ён спачатку абраў 342, як у мяне, але кадэбэшнік сказаў, што гэты не каціць, павыкрэсліваў усе, што меней за шэсць год.

Цікавы факт: Павел скончыў Берасцейскі ўніверсітэт, юрыдычны факультэт, а чалавек, які ўзначальвае СІЗА, быў у яго выкладчыкам. Лічыў Паўла найлепшым студэнтам, а пасля катаваў. 

Быў выпадак, калі Павел пісаў скаргу і ўсе палітычныя пагадзіліся яе падпісаць, што яны будуць сведчыць аб тым, што адбываюцца катаванні. Прыйшла «хазяйка» (начальнік СІЗА), пытаецца, ці падпісаў нехта з «нармальнымі» артыкуламі, ці ўсе палітычныя. А мы кажам, што ў нас толькі адзін чалавек з «нармальных» — забойца. На гэтым усё скончылася».

Чытайце гутарку цалкам:

Як у КДБ вісяць партрэты не Лукашэнкі, а Пуціна, як трапіў у «камеру смяротнікаў» і як стаў сведкам спробы ўцёкаў палітычнага — моцны аповед былога палітвязня

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары1

  • AlexxelA
    22.05.2023
    Ну што тут скажаш. Ідэя камандзіра Азова прыйсці беларусам разам з украінцамі і вызваліць наш край ад акупантаў з усходу выглядае цалкам дарэчнай.

Як барацьба за экалогію прывяла еўрапейскі аўтапрам на мяжу калапсу

Як барацьба за экалогію прывяла еўрапейскі аўтапрам на мяжу калапсу

Усе навіны →
Усе навіны

Ва ўзросце 112 гадоў памёр самы стары мужчына ў свеце1

Пачалі судзіць пажарнага, які публічна звольніўся ў 2020 годзе

Украінскія разведчыкі эвакуявалі з вострава Змяіны 15 кацянят ФОТЫ1

Пратэстоўцы ўвайшлі ў Ісламабад, дзе цяпер з візітам Лукашэнка. Пачаліся беспарадкі і страляніна38

Міністр спорту Кавальчук выйграў расійскі-беларускі турнір па більярдзе ФОТАФАКТ2

Яшчэ каля 800 беларусаў дадалі ў расійскую базу вышуку за паўгода. Праверце сябе і блізкіх2

Беларускія кампаніі пастаўляюць у Расію заходнія мікрасхемы ў абыход санкцый — новае расследаванне5

Памёр былы рэгіянальны начальнік КДБ Іван Корж12

У Хойніцкім раёне воўк напаў на вартаўніка, а потым на міліцыянераў, якія прыехалі на выклік1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як барацьба за экалогію прывяла еўрапейскі аўтапрам на мяжу калапсу

Як барацьба за экалогію прывяла еўрапейскі аўтапрам на мяжу калапсу

Галоўнае
Усе навіны →