Вайна11

Самалёты F-16 Украіне: што гэта памяняе

Вялікабрытанія, Францыя і Нідэрланды дамовіліся аб стварэнні кааліцыі па закупцы знішчальнікаў F-16 для Украіны. Кааліцыя будзе падтрымліваць Кіеў у забеспячэнні Украіны баявой авіяцыяй. Але ці дасць згоду ЗША на гэтыя пастаўкі?

Знішчальнік F16 Истребитель F16 Fighter Jet F16
Знішчальнік F-16, лёс паставак якога Украіне залежыць ад ЗША. Фота: Wikimedia Commons 

На гэтае пытанне спрабуе адказаць карэспандэнт Le Monde. Аўтар нагадвае, што ў аўторак, 16 мая, офіс прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі распаўсюдзіў заяву, у якой гаворыцца аб стварэнні «міжнароднай кааліцыі» па садзейнічанні Украіне ў атрыманні знішчальнікаў F-16.

Нідэрланды заявілі пра гатоўнасць паставіць іх, а Францыя — падрыхтаваць пілотаў. Засталося пераканаць ЗША, бо самалёты амерыканскай вытворчасці і для іх паставак неабходная згода гэтай краіны.

Чым адметныя самалёты

Знішчальнікі F-16 — самыя распаўсюджаныя ў свеце. Усяго іх выпушчана чатыры з паловай тысячы. З іх на ўзбраенні ў дваццаці пяці краінах знаходзіцца 2300. Гэтыя самалёты складаюць 16% сусветнага парку баявых самалётаў.

Аўтар адзначае, што гэтая мадэль вызначаецца рэдкай універсальнасцю. Прызначаны ў асноўным для паветранага бою, самалёт таксама можа быць выкарыстаны ў якасці тактычнага бамбардзіроўшчыка, самалёта для наземных атак, для радыёэлектроннай барацьбы або для абароны паветранай прасторы.

Не з'яўляючыся панацэяй, ён эфектыўны ва усіх гэтых сферах. Такім чынам, Украіна мае ўсе падставы аддаць перавагу F-16 перад французскімі «Міражамі» (Mirage) або «Рафалямі» (Rafale).

Пазіцыя ЗША

Джо Байдэн, чыя згода з'яўляецца папярэдняй умовай, ясна заявіў 30 студзеня, што не збіраецца даваць Украіне такія сродкі. Ён лічыць больш разумным працягваць пастаўкі наземных сістэм абароны, эфектыўнасць якіх не патрабуе доказаў. За выключэннем пачатку канфлікту, гэтыя сістэмы да гэтага часу ўтрымліваюць расійскую авіяцыю, нягледзячы на яе відавочную перавагу як у колькасным, так і ў тэхналагічным дачыненні, ад пранікнення за лінію фронту.

Такім чынам, адзначае аўтар, украінцы аддалі перавагу стратэгіі «забароны доступу да паветранай прасторы» замест «перавагі ў паветры». І паколькі гэтая стратэгія працуе, мяняць яе не трэба, мяркуюць у Вашынгтоне.

Аўтар цытуе ваеннага эксперта і былога пілота ВПС ЗША Міксіміліяна Брэмера (Maximilian Bremer), які ў сваім артыкуле, апублікаваным на сайце Defense News, адзначыў:

«Любая спроба Украіны атрымаць перавагу ў паветры можа быць дарагой памылкай. Яна, хутчэй, павінна цвёрда прытрымлівацца сваёй праверанай стратэгіі забароны доступу да сваёй паветранай прасторы, а міжнародная кааліцыя, якая падтрымлівае Украіну, павінна працягваць пастаўляць сістэмы супрацьпаветранай абароны і боепрыпасы».

Такім чынам, канстатуе аўтар артыкула, самая распаўсюджаная ідэя ў адміністрацыі прэзідэнта ЗША заключаецца ў тым, каб прытрымлівацца статус-кво або, пры неабходнасці, выкарыстоўваць ракеты, дальнасць якіх дазволіць украінцам біць па далёкіх цэлях без рызыкі для жыцця сваіх пілотаў.

У гэтым пытанні, нагадвае аўтар, Вялікабрытанія зрабіла першы крок, абвясціўшы аб пастаўцы ракет Storm Shadow з максімальнай дальнасцю палёту ў 250 кіламетраў, пры ўмове, што ўкраінскае войска не будзе выкарыстоўваць іх на тэрыторыі Расіі.

Іншыя прапануюць пастаўку ракет GLSDB («бомбы малога дыяметра наземнага базавання») або MGM-140 ATACMS з дальнасцю палёту, адпаведна, у 150 і 300 кіламетраў. Вашынгтон, адзначаецца ў артыкуле, аддае перавагу пастаўкам першага віду ракет.

Навошта Кіеву F16

Le Monde адзначае, што ад наяўнасці F16 залежаць магчымасці супрацьпаветранай абароны Украіны. Паколькі самалёты таксама выконваюць ролю лятучых зенітных батарэй. Знішчальнікі МіГ-29 і Су-27, якія складаюць аснову ўкраінскага авіяпарку, знаходзяцца на зыходзе свайго тэрміна службы. А іх колькасць непараўнальная з расійскай.

Выданне прыводзіць звесткі з аналітычнага сайта Global Firepower аб тым, што на пачатку года ва ўкраінскім ваенна-паветраным флоце налічвалася ўсяго 187 баявых самалётаў, што ў дзесяць разоў менш, чым у расійскай арміі.

Аўтар цытуе прэс-сакратара ўкраінскага ваенна-паветранага флоту Юрыя Ігната, які ў інтэрвʼю «Бі-бі-сі» заявіў:

«Сёння мы не можам весці баі на роўных умовах з наяўнымі ў нас самалётамі. (…) Гэта састарэлае савецкае абсталяванне».

Па словах Ігната, самалёты F16 патрэбныя Украіне ў першую чаргу для таго,

«каб абараніць нас ад расійскіх ракетных атак супраць нашых гарадоў і нашай крытычна важнай інфраструктуры» і «дазволіць нам наносіць удары па варожых наземных цэлях на часова акупаваных тэрыторыях».

Выданне таксама цытуе навуковага супрацоўніка Інстытута міжнародных адносін і стратэгічных даследаванняў, спецыяліста па вайсковай авіяцыі Жана-Клода Аларда (Jean-Claude Allard). Спецыяліст тлумачыць, што ў дзень, калі пачнецца абяцанае контрнаступленне,

«той, хто валодае перавагай у паветры, будзе мець вялікую перавагу альбо прарваць фронт, альбо ўтрымаць яго. Украінцы хочуць, каб самалёты вялі паветрана-наземны наступ».

Алард заўважае, што такі падыход класічны. Але для гэтага патрэбная вельмі вялікая колькасць самалётаў. «Я не ўпэўнены, што заходнія саюзнікі змогуць паставіць столькі», — выказвае меркаванне спецыяліст.

Аўтар адзначае, што, паводле ўкраінскай прэсы, для працягу эфектыўнага закрыцця неба перад варожай авіяцыяй неабходна мець пяць брыгад знішчальнікаў, гэта значыць, крыху менш за дзвесце самалётаў.

У той час як украінская супрацьпаветраная абарона засталася практычна непашкоджанай, варожая авіяцыя, здаецца, чакае свайго моманту, дазваляючы ракетам з вялікай дальнасцю і беспілотнікам памяншаць запасы ўкраінскай супрацьпаветранай абароны, якія заходнія дзяржавы імкнуцца аднавіць.

Выданне заўважае, што менавіта «адкрыццё неба» зʼяўляецца адной з прычын, па якіх расійская армія рэгулярна бамбіць гарады і грамадзянскую інфраструктуру.

Аўтары нагадваюць, што ў канцы лютага Пентагон ужо выказаў занепакоенасць наконт змяншэння запасаў супрацьпаветрнай абароны. А на пачатку красавіка New York Times пісала, абапіраючыся на ўцечкі з канфідэнцыйных дакументаў, што гэтыя запасы могуць быць вычарпаныя праз месяц.

Якія яшчэ праблемы існуюць

Аўтар заўважае, што прадказанне, відавочна, не спраўдзілася. Але рызыка вычарпання запасаў па-ранейшаму з'яўляецца аргументам на карысць больш хуткай перадачы F-16. Трэба таксама памятаць пра тое, што пэўны час зойме навучанне нават вопытных пілотаў.

Журналіст нагадвае, што зімой у Арызону быў накіраваны ўкраінскі экіпаж для ацэнкі тэрміну навучання. Украінскае камандаванне вызначыла, што гэта зойме менш за шэсць месяцаў. Але і гэта вельмі доўга.

Праблема ўскладняецца яшчэ і тым, што неабходна таксама забяспечыць падрыхтоўку неабходнага складу для абслугоўвання і забеспячэння эфектыўнасці самалётаў. Па словах Жан-Клода Алара, для аднаго самалёта неабходна мінімум дванаццаць чалавек.

Выданне адзначае, што ў той жа час Кіеў імкнецца развеяць асцярогі сваіх саюзнікаў адносна магчымай «эскалацыі». Такія размовы ўзнікаюць на кожным новым этапе матэрыяльнай дапамогі. Так было са зброяй, рэактыўнымі сістэмамі залпавага агню, цяжкімі танкамі і дальнабойнымі ракетамі.

Аўтар цытуе міністра замежных спраў Украіны Дзмітрыя Кулебу, які ў канцы красавіка заявіў:

«Нам казалі, што [гэтая зброя] выкліча эскалацыю з боку Расіі, калі будзе пастаўленая Украіне, але гэтага ніколі не адбывалася. F-16 таксама гэтага не зробяць. Пастаўка F-16 Украіне будзе ўтрымліваць Расію ад правакацый, а не выклікаць іх. Час прыняць гэтае рашэнне».

Le Monde падкрэслівае, што ў Вашынгтоне афіцыйна працягваюць прытрымлівацца статус-кво, але дыскусія вядзецца інтэнсіўна, асабліва ў Кангрэсе, дзе прадстаўнікі абедзвюх партый ціснуць на Белы дом, і ў колах аналітыкаў.

Выданне цытуе словы кіраўніка Інстытута аэракасмічных даследаванняў Мітчэла Дэвіда Дэптула (David Deptula) і дырэктарку Інстытута Маккейна Эвелін Фаркас (Evelyn Farkas) з іх артыкула ў Wall Street Journal:

«Адміністрацыя Байдэна, здаецца, непакоіцца пра тое, што адбудзецца, калі ЗША дадуць паветраныя сродкі Украіне. Аднак турбавацца трэба хутчэй аб тым, што адбудзецца, калі мы гэтага не зробім».

Чытайце яшчэ:

Расія стала часцей абстрэльваць тры вобласці Украіны

Макрон абвясціў пра стварэнне «рэестра шкоды» ад расійскай агрэсіі

CNN: Украіна сапраўды ўжо выкарыстоўвала ракеты Storm Shadow

Каментары1

  • інжынер-недавук
    18.05.2023
    "...наземныя... сістэмы да гэтага часу ўтрымліваюць расійскую авіяцыю" -- а што яшчэ утрымліваюць тыя наземныя сістэмы?

Даследаванне: раскол у культуры паміж тымі, хто з'ехаў і хто застаўся, павялічваецца. Але расце новае пакаленне музыкаў1

Даследаванне: раскол у культуры паміж тымі, хто з'ехаў і хто застаўся, павялічваецца. Але расце новае пакаленне музыкаў

Усе навіны →
Усе навіны

Памятаеце Арцёма, які адкрыў махлярскі збор у Польшчы? Ён знайшоўся ў Беларусі. За кратамі

Сірыйскія паўстанцы атрымлівалі і беларускую зброю2

У ноч на чацвер Грозны падвергнуўся нападу беспілотнікаў1

У Ізабеліне аднаўляюць сінагогу, пабудаваную ў часы Вялікага Княства Літоўскага7

Трамп запрасіў Сі Цзіньпіна на сваю інаўгурацыю1

«Буду змагацца да канца». Прэзідэнт Паўднёвай Карэі адхіліў абвінавачванні ў мяцяжы1

32-тонную піўную цыстэрну каля мінскай плошчы Бангалор паднялі ВІДЭА

Камунальнік замяніў на мінскім даху чырвона-зялёны сцяг на бел-чырвона-белы, каб «пажартаваць з апазіцыянераў»4

Сірыя была фабрыкай каптагону, «какаіну для бедных». Пасля падзення рэжыму стала ясна, дзе яго выраблялі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даследаванне: раскол у культуры паміж тымі, хто з'ехаў і хто застаўся, павялічваецца. Але расце новае пакаленне музыкаў1

Даследаванне: раскол у культуры паміж тымі, хто з'ехаў і хто застаўся, павялічваецца. Але расце новае пакаленне музыкаў

Галоўнае
Усе навіны →