«Не маем намеру дыскрымінаваць». Каманда Віленскага паўмарафону пракаментавала патрабаванні да допуску беларусаў
Днямі ў «НН» звярнуўся чытач і расказаў, што для ўдзелу ў Віленскім паўмарафоне трэба напісаць ліст з асуджэннем расійскай агрэсіі. Мы публікуем каментарый арганізатараў мерапрыемства.
Каманда паўмарафону кажа, што не жадае каго-небудзь абмяжоўваць: «Будзьце ўпэўненыя, што мы не маем намеру дыскрымінаваць любую нацыянальнасць або ствараць непатрэбныя патрабаванні. Мы проста выконваем рэкамендацыі Міністэрства адукацыі і навукі Літоўскай Рэспублікі, якія раяць удзельнікам спартыўных спаборніцтваў мець магчымасць выказаць сваю пазіцыю адносна канфлікту, які працягваецца ва Украіне.
Як адказныя арганізатары, мы імкнёмся стварыць інклюзіўнае і спрыяльнае асяроддзе для ўсіх удзельнікаў. Аднак для нас важна паважаць палітыку і правілы, устаноўленыя кіруючымі органамі нашай краіны. У згаданым дакуменце Міністэрства адукацыі і навукі Літоўскай Рэспублікі сказана, што ўдзельнікі маюць магчымасць добраахвотна падпісаць дэкларацыю, у якой выказваюць сваё непрыманне вайны, тэрарызму і агрэсіі ва Украіне, а таксама палітыкі Расіі і Беларусі».
Таксама каманда паўмарафону выбачылася за магчымыя нязручнасці. Паводле каментарыя, мэта патрабавання напісаць ліст з асуджэннем агрэсіі — забяспечыць удзельнікам платформу для абмену сваімі поглядамі і супрацьстаяння бягучаму канфлікту, а не вылучаць асоб на падставе іх нацыянальнасці.
«Мы цэнім вашу заклапочанасць і прымем гэта да ўвагі ў будучых мерапрыемствах. Наша мэта складаецца ў тым, каб стварыць атмасферу адзінства і падтрымкі, і мы будзем імкнуцца да таго, каб усе ўдзельнікі адчувалі сябе ацэненымі і ўключанымі», — сказана ў адказе.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ«Большасць едзе па працы» — партрэт сярэднестастычнага беларуса ў Літве
Куды і адкуль цяпер лятаюць беларусы на адпачынак у Еўропу
Літва пастрожыць правілы ўвозу наяўных грошай з Беларусі і Расіі
-
Беларускіх канькабежцаў дапусцілі да алімпійскай кваліфікацыі ў нейтральным статусе
-
Беларусь засталася на 52-м месцы ў табліцы каэфіцыентаў УЕФА і пазбавілася чацвёртага клуба ў еўракубках у сезоне-2026/27
-
Мінскае «Дынама» прайграла пяць з шасці матчаў Лігі канферэнцый, разгромна саступіўшы ў апошнім ад грэкаў
Каментары
А Украіне ні холадна ні горача ад гэтых анкет.
не понял, так а литовцы-то письмо должны писать или нет? :)