Усяго патроху33

Беларусь атакуюць мошкі. Вядомы хімік распавёў, як ад іх ратавацца

Паўднёвыя рэгіёны краіны акупаваныя мошкамі. Асабліва дастаецца Гомельскай вобласці. Навуковец Сяргей Бесараб у сваім канале піша, як ратавацца ад машкары, якая называецца гнюсам.

Бесараб запэўнівае, што найлепшы варыянт — зрабіць сетку Паўлоўскага.

Сетку (шырыня — 50 см, даўжыня — 75 см, вочкі 1 -1,5 см) з дапамогай тасьмы прымацоўваюць да галаўнога ўбору такім чынам, каб яна пакрывала плечы і спіну, спераду даходзіла да броваў. Сетка павінна быць з натуральнага валакна.

Сетку Паўлоўскага можна прыдбаць гатоваю, а можна вырабіць самому. Фота з сайта market.yandex.ru

Рэпеленты, якімі прамочаная сетка, пры выпарэнні ствараюць вакол чалавека ахоўную вобласць, адпужваючы гнюс.

Распрацоўшык сеткі — энтамолаг Яўген Паўлоўскі — выкарыстоўваў для прамочвання сеткі такія натуральныя склады:

  • 15 г аптэчнага лізолу (сродак для дэзінфекцыі), 8 г сасновага шкіпінару, 77 г вады;

  • 10 г бярозавага дзёгцю («мазь для лыж»), 5 г шчолачы (NaOH), 85 г вады;

  • 1 г этылцэлюлозы (загушчальнік), 10 г ацэтону, 4 г дыметылфталату — атрымліваецца гель.

Склад для шмаравання сеткі:

  • 69 г дыметылфталату, 20 г стэарыну, 7,7 г этылцэлюлозы, 3,3 г пчалінага воску.

Бесараб таксама дадае, што сетку можна проста нацерці дзягцярным мылам (або прамачыць растворам гэтага мыла).

Каментары3

  • мошка
    16.05.2023
    а што - гнюс у нашых шыротах гэта неяк так страшна?
  • акадэмія псеўданавук
    16.05.2023
    ай, малайчына Бесараб! ні тыдня без ягоных парадаў і даследванняў. проста ўніверсальны эксперт - і пра радыяцыю, і пра сацыялогію беларускай навукі, і пра мошак, усё ведае.

    гэта супер, але, мабыць варта скласці базу экспертаў у адпаведных галінах, ды звяртацца да іх
  • Алеша
    16.05.2023
    акадэмія псеўданавук, тоже с него угораю) его рассказ про грязную бонбу пока — самое любимое.

Як здароўе ў Рыгора Кастусёва?

Як здароўе ў Рыгора Кастусёва?

Усе навіны →
Усе навіны

Belpol атрымаў спісы членаў выбарчых камісій

Пасля няшчаснага здарэння беларус памёр у палітычнай эміграцыі ў Польшчы2

Трамп абвясціў пра стварэнне мегапраекта па развіцці штучнага інтэлекту. У кампанію ўкладуць паўтрыльёна долараў4

Літоўскі дэпутат: Пашпарт Новай Беларусі не будзе прызнаны сапраўдным на тэрыторыі Літвы20

«Пачаліся фразы, чаму я не на вайне». У Варшаве збілі беларускага таксіста — яго прынялі за ўкраінца15

«А я буду галасаваць за Хіжняка…»1

Зяленскі заклікаў ЕС накіраваць ва Украіну 200 тысяч вайскоўцаў для гарантый бяспекі

Даляр даганяе еўра. Чаго чакаць беларусам?2

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў снежні прадалі за 450 тысяч даляраў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як здароўе ў Рыгора Кастусёва?

Як здароўе ў Рыгора Кастусёва?

Галоўнае
Усе навіны →