Навука і тэхналогіі

«Часам незаменна, але…» Бесараб адказаў на крытыку наконт апраменьвання прадуктаў радыяцыяй

Тэма радыяцыйнай стэрылізацыі прадуктаў выклікала розныя водгукі. Некаторыя з недаверам паставіліся да каментара навукоўца Сяргея Бесараба: маўляў, такі метад апрацоўкі прадуктаў даўно выкарыстоўваецца, не нагнятайце. Бесараб адказаў на крытыку.

У апрацаванай радыяцыяй садавіне і гародніне раслінныя антыаксіданты выдаткуюцца на тое, каб ліквідаваць наступствы ўтварэння пераксіду пры апрацоўцы, а не на тое, каб дапамагчы вашаму арганізму паменшыць стрэс ад дрэннай экалогіі

Сяргей Бесараб піша, што ў выніку радыяцыйнай апрацоўкі ўтвараюцца свабодныя радыкалы, якія ўтвараюць пераксіды. Гэтыя пераксіды мяняюць хімічную структуру злучэнняў, якія ўваходзяць у склад апрамененых прадуктаў і ў склад упакоўкі.

«Імаверна, па гэтай прычыне ў Аўстраліі назіралася гібель катоў пасля ўжывання радурызаванага корму. Цяпер там забаронена гэта рабіць. Катам радурызаванае нельга, а людзям можна?» — задае пытанне навуковец.

Некаторыя чытачы заўважалі: «Дзесьці нават гародніну і садавіну апрацоўваюць, а там жа адна вада, а вы кажаце, павінен быць мінімум вады».

Навуковец ім адказвае:

«Я застаюся пры сваім меркаванні. Аптымальна — гэта ўжываць радыяцыйнае абеззаражанне для мінімальна аводненых аб'ектаў.

Што да гародніны і садавіны. Навошта вы іх купляеце? У тым ліку і для таго, каб «атрымаць порцыю прыродных антыаксідантаў». Дык вось гэтыя раслінныя антыаксіданты выдаткуюцца на тое, каб ліквідаваць наступствы ўтварэння пераксіду пры апрацоўцы, а не на тое, каб дапамагчы вашаму арганізму паменшыць нейкі ўмоўны аксідатыўны стрэс ад дрэннай экалогіі або іншае.

Гэта ж, дарэчы, тычыцца і касметычных сродкаў, у якія дадаюцца антыакісляльнікі-антыаксіданты. Яны выпрацуюць свой рэсурс, ліквідуючы пераксіды, што ўзніклі пры апрамяненні, а не пры выкарыстанні пакупніком, то-бок у рэальным жыцці як мінімум паменшыцца тэрмін прыдатнасці такой касметыкі. Наколькі — залежыць ад дозы апраменьвання і ад кампанентаў, якія выкарыстоўваюцца ў рэцэптуры».

Апрацоўка радыяцыяй прадуктаў ужываецца і часам незаменная ў выпадках, калі іншыя спосабы ўскладненыя фізічна. Напрыклад, для барацьбы з казуркамі-шкоднікамі ўнутры бабовых, для барацьбы са стужачнымі і круглымі чарвякамі (трыхінелёз) у мясе, для знішчэння паразітаў у ракападобных і малюсках.

«Тут няма альтэрнатывы, — пагаджаецца Бесараб. — Магчыма, таму самым апрамененым харчовым прадуктам у свеце з'яўляюцца жабіныя лапкі».

Ад такой прадукцыі, звяртае ўвагу навуковец, няма радыяцыйнай пагрозы.

«Для апрацоўкі выкарыстоўваецца высокаэнергетычнае гама-выпраменьванне ізатопа кобальт-60 (перыяд паўраспаду каля 5,3 года). Энергіі гэтага выпраменьвання не дастаткова, каб выклікаць т. зв. наведзеную радыяцыю і зрабіць каўбасу радыеактыўнай. Хоць тэарэтычна, вядома, такія «фокусы з каўбасой» магчымыя, але толькі ў выпадку нейтронных патокаў ўнутры рэактара або пры ядзерных выбухах. Такім чынам, усе мае прэтэнзіі толькі да хімічных ператварэнняў, якія ўзнікаюць у выніку ўздзеяння іанізаванай радыяцыі на рэчыва».

На сёння няма адзінага сусветнага нарматыву для ацэнкі бяспекі апрамененых радыяцыяй прадуктаў, кажа Бесараб. Гэта вобласць яшчэ вывучаецца. На думку навукоўца, прадукцыя, апрацаваная радыяцыяй, абавязкова павінна мець спецыяльную паметку.

Каментары

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы

Усе навіны →
Усе навіны

Чэргі з легкавікоў на польскай мяжы зніклі

Расійская армія ажыццяўляе самае хуткае прасоўванне ва Украіне з 2022 года1

Улады хваляцца, што ў Беларусь па бязвізе прыехаў мільён еўрапейцаў. Няўжо праўда?4

Гендырэктара TikTok выклікалі ў Еўрапарламент пасля выбараў у Румыніі7

Рэстаўрацыі ў Беларусі засталося на тры дні. Галоўнаму прадпрыемству краіны фактычна падпісалі смяротны прысуд6

Як Лукашэнка кульгаў, выходзячы з самалёта ў Пакістане ВІДЭА13

Тэлевядучая Святлана Бароўская расказала пра новага мужа — загадкавага расійскага бізнэсмена13

У Беластоку выклікалі «на паядынак» і збілі да страты прытомнасці 16-гадовага беларуса4

Тры новыя станцыі метро адкрыюць у Мінску да канца года

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы

Галоўнае
Усе навіны →