Грамадства66

Віктара Бабарыку маглі перавесці ў бальніцу мінскага СІЗА — што гэта кажа пра яго здароўе?

Віктара Бабарыку, па інфармацыі «Рабочага руху», перавялі ў турэмны шпіталь на Валадарцы. Што гэта можа сведчыць пра здароўе палітыка? Тлумачыць былы турэмны лекар, праваабаронца Васіль Завадскі.

Чаму Бабарыку маглі перавесці ў турэмны шпіталь пры СІЗА?

Віктара Бабарыку з ПК-1 даставілі ў наваполацкую гарадскую бальніцу ў ноч з 24 на 25 красавіка. Па неафіцыйнай інфармацыі, вязня даставілі з пнеўматораксам. 

«Паводле наяўных звестак, Віктар Бабарыка каля тыдня знаходзіўся ў Наваполацкай цэнтральнай гарадской бальніцы, пасля чаго, прыкладна 3 мая, яго забралі ў наваполацкую ПК-1, а на наступны дзень павезлі ў кірунку Мінска (паводле непацверджаных звестак, на Валадарскага) у турэмную бальніцу», — паведаміў учора тэлеграм-канал «Рабочага руху».

Васіль Завадскі кажа, што перавод зняволенага з грамадзянскай бальніцы ў Рэспубліканскі шпіталь для асуджаных — звычайная практыка:

«Калі чалавек патрабуе больш-менш працяглага лячэння, а ў калоніі няма такіх умоў (зразумела, што ў калоніі няма ні хірурга, ні неабходных умоў для лячэння такіх хворых), то яго пераводзяць у Рэспубліканскі шпіталь.

Бо лячэнне ў грамадзянскай бальніцы патрабуе адцягнення дадатковых сіл і чалавечых рэсурсаў (неабходна забяспечыць кругласутачную ахову). Таксама ў бальніцы немагчыма забяспечыць інфармацыйную ізаляцыю зняволенага, у якой цяпер трымаюцца ўсе палітвязні».

Былы турэмны лекар кажа, што няма аб’ектыўных звестак, якія дазволілі б зрабіць высновы пра стан здароўя палітыка.

«Калі казаць пра пнеўматоракс, з якім Віктара Бабарыку меркавана дастаўлялі ў наваполацкую бальніцу, то лячэнне такой паталогіі займае 2-3 тыдні. Такі тэрмін патрабуецца для лячэння пры нармальным цячэнні хваробы, без ускладненняў, пры належным медычным даглядзе.

Пасля 2-3 тыдняў хворага могуць выпісваць, але гэта не значыць, што ён адразу кінецца ў скокі: хворы павінен знаходзіцца пэўны час пад наглядам лекараў», — кажа спецыяліст.

Рэспубліканскі шпіталь для асуджаных: што сабой уяўляе

Рэспубліканскі шпіталь знаходзіцца на тэрыторыі СІЗА-1 на Валадарскага.

«Раней ён уваходзіў у склад калоніі №1, якая знаходзілася на вуліцы Кальварыйскай. Хоць шпіталь меў сваё кіраўніцтва, уласны штат, але ён не з’яўляўся самастойнай юрасобай, — распавядае Васіль Завадскі. — Пазней шпіталь перадалі ў склад СІЗА-1 на Валадарскага. Гэта разглядалася як часовая мера, бо там вельмі мала памяшканняў. Некаторыя падраздзяленні знаходзяцца ў Жодзіне (інфекцыйнае аддзяленне) і ў Віцьбе (псіхіятрычнае аддзяленне). Прынамсі, так было, калі я працаваў у пенітэнцыярнай сістэме».

Што сабой уяўляе шпіталь?

«Камеры Пішчалаўскага замка назвалі палатамі, дзе размясцілі хворых і кабінеты для персаналу. Безумоўна, умовы не могуць быць добрымі з пункту гледжання хворых: лепш чым у звычайных камерах, горш чым у любой грамадзянскай бальніцы.

Новы рэспубліканскі шпіталь мусілі здаць у эксплуатацыю яшчэ ў першай палове 2011 года, а цяпер на дварэ ўжо 2023-ці…» 

Прычыны, па якіх Бабарыку маглі выпісаць з атрада

Учора канал MAYDAY (які вядуць праваабаронцы з Магілёва) паведаміў, што Віктар Бабарыка, па неправеранай інфармацыі, больш не лічыцца ў сваім атрадзе. Васіль Завадскі называе чатыры прычыны, па якіх палітвязняў могуць выпісаць з атрада.

Вязня маглі перавесці ў іншы атрад наваполацкай папраўчай калоніі.

Віктара Бабарыку з-за стану здароўя маглі перавесці ў Рэспубліканскі шпіталь для асуджаных: у выпадку, калі пашкоджанні ў палітвязня былі сур’ёзныя і патрабавалі працяглага часу для лячэння. 

Выпіска з атрада можа азначаць, што Віктара Бабарыку перавялі ў іншую калонію на пастаяннай аснове. Ці палітвязня вызвалілі, аднак гэтая прычына бачыцца найменш верагоднай. 

Яшчэ адной прычынай выпіскі з атрада бывае смерць палітвязня, але тут гэта таксама вельмі малаімаверна. Існуе фармальная працэдура, прапісаная на заканадаўчым узроўні, паводле якой пра смерць зняволенага абавязкова паведамляецца сям’і.

«Калі зняволенага пераводзяць у іншую калонію, то пра гэта таксама абавязаныя паведамляць родным. А вось пра перавод у іншы атрад, пра шпіталізацыю не абавязаныя паведамляць: гэта часовая мера, пасля выпіскі зняволены звычайна вяртаецца ў свой атрад», — патлумачыў Васіль Завадскі.

Чытайце таксама: 

Еўрапарламент заклікаў вызваліць Віктара Бабарыку

Былы палітвязень з наваполацкай калоніі расказаў, якога кампрамісу патрабавалі ад Бабарыкі

Сваякам Бабарыкі адмовілі ў прыёме да кіраўніцтва Дэпартамента выканання пакаранняў МУС

Каментары6

  • mikola
    13.05.2023
    Hto ion taki-gety Babaryka ?   Gazprom ci neika Vjalika asoba?
  • Ёсік
    13.05.2023
    mikola, па-першае, ён асуджаны па эканамічным артыкуле, а ставяцца да яго, як да палітычнага. Па-другое, ён чалавек, з ім нешта здарылася (пабілі, сам пабіўся ці іншае), але на запыт сястры не даюць адказу. Што з Міколам Статкевічам, што з Сяржуком Ціханоўскім, чаму ад іх няма зьвестак на волю. Што здарылася са здаровым мужыком Ашуркам у калоніі, чаму памёр у калоніі? Вось і ўзнікае пытаньне, а не таму, што газпрам ці вялікая асоба.
  • mikola
    13.05.2023
    Ёсік, //Amal zgodzen.....Statkevicz  vjadoma   - NE VINAVATY i asudzany!   A *ekanamicznyja Artykuly* Geta Sto? Raskrali USIO!.....Jak kazau neiki palityk-Razvaravali Stranu !

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцара. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа6

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцара. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома пра смерць дзеда Колі Лукашэнкі — былога вязня ГУЛАГа, асуджанага за дапамогу «бандэраўцам»15

У Беларусі з'явіўся новы вытворца аўтобусаў2

Блогер Шэры Кот, арыштаваны яшчэ да выбараў-2020, не выйдзе пасля сканчэння тэрміну2

СДПГ зноў вылучыць Олафа Шольца на пасаду канцлера Германіі4

Беларус стаў пераможцам конкурсу піяністаў у Іспаніі

Саджалі на кол, білі жалезным ключом па галаве. Жыццё, каханне і турэмныя здзекі з класіка белліта Кузьмы Чорнага8

У мінскай краме прадаюць пасылкі, якія згубіліся ў працэсе дастаўкі. Блогерцы папаўся вібратар20

Кошт біткойна пераадолеў мяжу 99 тысяч даляраў

У ЗША мужчына выклікаў паліцыю на дапамогу ад нападнікаў, а тая прыехала і застрэліла яго5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцара. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа6

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцара. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа

Галоўнае
Усе навіны →